Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 08 Апрель 2013 09:52

З 1 па 30 красавіка ў арганізацыях раёна праводзіцца Месячнік бяспекі працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму

Яго мэтай з’яўляецца актывізацыя работы па ахове працы, выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». У сельскагаспадарчых арганізацыях правядзенне месячніка супадае з пачаткам веснавых палявых работ, падчас якіх значная колькасць людзей задзейнічана ў вытворчых працэсах з павышанай небяспекай. Нягледзячы на тое, што сёлета з-за надвор’я пачатак работ, звязаных з яравой сяўбой, некалькі адцягваецца, пытанні аховы працы ў гаспадарках — на ўзмоцненым кантролі.

Як паведаміў галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Голуб, перад пачаткам веснавых палявых работ з асобамі, якія прымуць у іх удзел, праведзены пазапланавыя інструктажы, прызначаны адказныя за кантролем над выкананнем патрабаванняў аховы працы. Праведзена камісійная праверка тэхнікі, якая будзе задзейнічана на веснавых работах, па яе допуску ў эксплуатацыю, у тым ліку і на адпаведнасць патрабаванняў бяспекі. У гаспадарках распрацаваны планы мерапрыемстваў па правядзенні месячніку. Сярод важнейшых — допуск да работы на сельгасмашынах работнікаў суадноснай кваліфікацыі, навучанне, стажыроўка і праверка ведаў па ахове працы, арганізацыя і правядзенне перадрэйсавых і паслярэйсавых медыцынскіх аглядаў з выкарыстаннем спецыяльных прыбораў — алкатэстараў, забеспячэнне і ўкамплектаванне трактароў і іншай самаходнай тэхнікі, якая будзе задзейнічана ў веснавых палявых работах, агнетушыцелямі, медыцынскімі аптэчкамі, неабходным інвентаром і інструментам, а таксама забеспячэнне працаўнікоў сельгасарганізацый спраўнымі інструментамі і інвентаром, сродкамі аховы і гігіены, згодна ўстаноўленым нормам. Вялікія патрабаванні непасрэдна да працаўнікоў: асобы ў стане алкагольнага, наркатычнага ап’янення да работы не дапускаюцца.

Кантроль за ажыццяўленнем дадзенага комплексу мерапрыемстваў па выкананні правілаў аховы працы, на працягу месячніка і да заканчэння яравой сяўбы будзе праводзіцца мабільнымі групамі райвыканкама з удзелам прадстаўнікоў па ахове працы, транспартнага і пажарнага нагляду, санэпідэмстанцыі, ДАІ, іншых зацікаўленых службаў падчас маніторынгу стану аховы працы. З гэтай мэтай мабільнымі групамі будуць наведаны ўсе без выключэння сельгасарганізацыі. Да таго ж, стан аховы працы ў час веснавых палявых работ праводзіцца адказнымі асобамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання падчас іх службовых камандзіровак.

Практыка мінулых год, па словах Мікалая Голуба, паказвае, што парушэнні правілаў бяспекі ў сельгасарганізацыях здараюцца. Аднак яны выяўляюцца і ліквідуюцца. Падчас несвоечасовага рэагавання мабільнай групай выносіцца на пасяджэнне раённай камісіі па ахове працы пытанне аб ініцыяванні пазапланавых праверак у дадзенай сельгасарганізацыі інспекцыяй па ахове працы, дзяржпажнаглядам, санэпідэмстанцыяй. Апошнія, пры ўмове прыняцця на тое рашэння, маюць права накладваць на арганізацыі і іх кіраўнікоў даволі сур’ёзныя штрафныя санкцыі, а гэта, як вядома, не ў іх інтарэсах.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1675 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.