Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 01 Апрель 2013 10:18

Працягваецца вывазка мінеральных угнаенняў

Сельгасарганізацыі працягваюць нарыхтоўку мінеральных угнаенняў. Па стану на 29 сакавіка забяспечанасць імі склала 77 працэнтаў: з неабходных пад яравую сяўбу 11261 тоны дзеючага рэчыва на гэты час маецца 8720 тон.

Усяго з пачатку сёлетняга года з базы Бабруйскага ААТ «Аграмашсервіс», куды мінеральныя ўгнаенні цэнтралізавана паступаюць, сельгасарганізацыямі на свае тэрыторыі вывезена 4997 тон у фізічнай вазе мінеральных угнаенняў, гэта прыкладна ўдвая меней, чым яшчэ застаецца на базе (10100 т). Без сумнення, вывазка патрабуе большай актыўнасці — і такая задача пастаўлена перад гаспадаркамі райсельгасхарчам, аднак падыход да яе вырашэння ў кожнай сельгасарганізацыі розны.

З адказнасцю да вырашэння пастаўленай задачы падыйшлі ў філіяле «Варатынь» РУП «БЗТДіА» (вывезена з пачатку года 1039 т у фізічнай вазе ўгнаенняў — на базе застаецца 287 т), у СВК «Гігант» (вывезена 1141 — застаецца 877), у ААТ «Саўгас Кісялевічы» (616 — 744), у БТАА «Амега-Люкс» (164 — 45), у ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка» (278 — 74). Нядрэнна вывазка наладжана ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» (296 — 553), у СВК «Калгас імя Дзяржынскага» (810 — 1197).

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1603 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.