Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 20 Март 2013 17:07

Вядзецца расчыстка дарог

Моцны цыклон «Хавер», у палоне якога на працягу двух дзён знаходзілася краіна, не абмінуў і Бабруйшчыну. На выкананне мерапрыемстваў па ачыстцы дарог, ліквілацыю аварый, звязаных з абрывам ліній электраперадач было задзейнічана 16 адзінак тэхнікі ДРБУ-171, 22 адзінкі — ДЭУ-72, працавала 6 машын УКП «Жылкамунгас». Для расчысткі дарог, пагрузкі пяшчана-салёнай сумясі прыцягвалася тэхніка УКВП «Завод па пераапрацоўцы алейных культур», будаўнічых арганізацый.

Немалую дапамогу ў расчыстцы дарог аказалі сельгасарганізацыі: філіялы «Варатынь» РУП «БЗТДіА» і «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Саўгас Кісялевічы», СВК «Калгас імя А. Неўскага» і «Калгас імя Дзяржынскага».

Падчас снегападу на тэрыторыі раёна мелі месца адключэнні электраэнергіі ў населеных пунктах Мірадзінскай, Туркоўскай і Брожскай зон, усяго 12 населеных пунктаў. На Туркоўскай ферме быў задзейнічаны дызель-генератар Бабруйскіх электрасетак. Усяго на ліквідацыі абрываў ліній электраперадач працавала 6 брыгад спецыялістаў. У суботу электразабеспячэнне ва ўсіх населеных пунктах было адноўлена.

Работы па расчыстцы працягваюцца. Распараджэннем Магілёўскага аблвыканкама на ліквідацыю аварыйных сітуацый у раёне было выдзелена дызельнае паліва. Па стану на ўчарашні дзень пад’езды да населеных пунктаў у асноўным былі расчышчаны. На працягу панядзелка-аўторка тэхніка працавала на пашырэнні праезжай часткі аўтамабільных дарог. Такім чынам, былі прыняты ўсе неабходныя меры для функцыянавання раёна.

Між тым, на гэты час яшчэ застаюцца не расчышчанымі вуліцы дарог у некаторых населеных пунктах. Там, дзе ўзнікаюць перабоі з дастаўкай пошты, тавараў у магазіны райспажыўтаварыства, іх аператыўна ліквідуюць. Да гэтай работы прыцягнуты ўсе сілы ЖКГ, ДРБУ-171. Каб пазбавіцца ўсіх наступстваў снегападу, спатрэбіцца ў сярэднім каля 10 дзён.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1582 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.