Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 15 Декабрь 2022 09:17

Участковы інспектар міліцыі адказаў на пытанні вяскоўцаў

Прыём грамадзян Цялушскага сельсавета правёў у сераду старшы ўчастковы інспектар Бабруйскага РАУС Аляксандр Шавялёў — мерапрыемства прайшло ў пабудове сельвыканкама.

Такая форма ўзаемадзеяння міліцыі і сельскіх жыхароў стала традыцыйнай. Яна наладжана ў мэтах папярэджання злачыннасці на падведамаснай тэрыторыі, зняцця хвалюючых грамадзян пытанняў. Непасрэдна Аляксандр Шавялёў гатоў адказаць на пытанні сяльчан адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у якую ўваходзіць 11 населеных пунктаў, штосерады з 10 да 13 гадзін.

— Наведвальнікаў на прыёмы прыходзіць не сказаць каб многа, — расказвае ўчастковы інспектар, — у міліцыі з вяскоўцамі і без таго цеснае ўзаемадзеянне. Сёння, у прыватнасці, жыхар Ступянёў прыйшоў за парадай, як правільна паступіць, каб і самаму не застацца ў накладзе, і не мець пазыкаў перад падатковай інспекцыяй. Ужо два гады як па рашэнні суда на яго транспартны сродак накладзены арышт, адпаведна вясковец не мае права ім карыстацца і не карыстаецца, хоць той на ім лічыцца. У грамадзяніна ўзнікла пытанне — ці трэба плаціць транспартны падатак за аўто і як правільна ў дадзенай сітуацыі паступіць. Чалавеку патлумачана, што ў яго сітуацыі варта звярнуцца ў суд за дакументам, які б засведчыў, што на транспартны сродак накладзены арышт. Пасля гэтага дакумент, які пацвярджае рашэнне суда, прадаставіць у падатковую інспекцыю.

Пытанні сваёй кампетэнцыі Аляксандр Мікалаевіч здымае, як кажа, і падчас штодзённых размоў з грамадзянамі, наведваючы тых па месцы жыхарства. Разам з іншым не стамляецца тлумачыць людзям, асабліва састарэлым, як паводзіць сябе ў сітуацыі, калі тэлефануюць машэннікі і прапаноўваюць перадаць грошы — гэтая тэма цяпер надзвычай актуальная, як не стаць мішэнню злодзеяў, як не справакаваць пажаранебяспечную сітуацыю. Пад пастаянным кантролем міліцыі грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуць асацыяльны лад жыцця, раней асуджаныя. «Радуе, што з кожным годам такіх грамадзян, у тым ліку абавязаных па Дэкрэту № 18, на ўчастку становіцца меней. Прыемна назіраць за тымі, хто, пабываўшы ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, знайшоў у сабе сілы перамагчы цягу да спіртнога — працуе, паставіў сабе за мэту палепшыць якасць жыцця і ўпарта да яе ідзе», — падзяліўся разважаннямі Аляксандр Шавялёў.

Прочитано 79 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.