Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 12 Октябрь 2022 09:08

У Бабруйскім раёне працягваюцца ўборачныя работы

Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі, у сельгасарганізацыях гэтай парой капаюць бульбу, цукровыя буракі, працягваюць нарыхтоўваць кукурузны сілас і ўжо пачалі ўбіраць кукурузу на зерне, займаюцца праполкай азімага рапсу.

Па стане на раніцу ўчарашняга дня, бульба ў раёне выкапана на плошчы 342 гектары або 54% ад плану, накапана 9 700 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 284 ц/га. У СВК «Гігант», на долю якога прыходзіцца пераважная частка бульбяных плошчаў раёна, з круга бяруць па 290 цэнтнераў.

Набліжаецца да паловы раён у капанні цукровых буракоў. Па апошніх дадзеных, салодкія караняплоды выкапаны на плошчы 290 гектараў ці 41% ад задання. Накапана 9 640 тон пры сярэдняй ураджайнасці 332 ц/га. У тым ліку ў ААТ «Неўскі-Агра» (вырошчваннем цукровых буракоў займаюцца дзве раённыя гаспадаркі) ураджайнасць расліны 379 ц/га, у ААТ «Міхалёўская Ніва» — 301 ц/га.

Працягваецца ўборка кукурузы на сілас. Усяго ўбрана 5 205 гектараў або 70% ад плану пры сярэдняй ураджайнасці зялёнай масы 220 ц/га. Пры гэтым найвышэшая ўраджайнасць яе дасягнута ў ААТ «Саўгас Кісялевічы» — 350 ц/га. Другі па велічыні паказчык — у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» (300 ц/га), трэці — у «Гіганце» (293 ц/га). Вышэй за сярэднераённы паказчык, ураджайнасць таксама ў ААТ «Міхалёўская Ніва» — 244 ц/га і ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 226 ц/га.

Да ўборкі кукурузы на зерне прыступілі ў трох з шасці сельгасарганізацый, дзе сеялі расліну на гэтыя мэты: у філіяле «Харчавік-Агра», адкрытых акцыянерных таварыствах «Саўгас Кісялевічы» і «Агракамбінат Бабруйскі». Убрана, па апошніх дадзеных, 332 гектары ці 8% ад патрэбы. Як будзе складвацца ўраджайнасць — чытайце ў наступных выпусках нашай газеты.

Прочитано 70 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.