Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 05 Август 2022 12:25

Кіпіць работа на хлебнай ніве ААТ “Неўскі-Агра”

Настрой на ўборку збажыны ў людзей проста выдатны, — дзеліцца галоўны аграном ААТ “Неўскі-Агра” Аляксандр Мельнік, не хаваючы свайго задавальнення ад гэтага.

— Перазімавалі азімыя нядрэнна, — расказвае Аляксандр Іванавіч, — а вось вясна насцярожыла: халады былі зацяжныя, баяліся, што пашко­дзяць яны раслінам. Але ж і цёплы канец мая, і бездажджлівы чэрвень, а галоўнае, своечасовая падкормка мінеральнымі ўгнаеннямі сітуацыю накіравалі ў патрэбнае русла. І ўжо па саломе можна сказаць (валкі яе ва ўрочышчы Юр’ева пераступаем з цяжкасцю), што ўраджай азімай пшаніцы задаўся — з аднаго круга бярэм прыкладна па 50 цэнтнераў зерня. Добрай атрымалася ўраджайнасць і азімага ячменю, якога было пасеяна 50 гектараў, — 55 цэнтнераў з гектара. Так што хлеб сёлета ёсць, наша задача цяпер — своечасова і якасна яго сабраць.
На ўборцы хлебнай нівы ў 35 гектараў (усяго азімай пшаніцы ў гаспадарцы 550 га) працавала ў дзень нашага наведвання на мінулым тыдні чатыры камбайны. Яшчэ дзве машыны хадзілі па суседнім пшанічным полі. З улікам таго, што ўбіралі ў “Неўскім-Агра” не толькі гэтую расліну, але і азімы рапс, у рабоце было задзейнічана 10 зернеўборачных камбайнаў, у тым ліку тры, разам з механізатарамі, — памагатыя з Горацкага раёна. Дапамогу аказваў таксама і адзін вадзіцель з МАЗам.
У ліку экіпажаў зернеўборачных камбайнаў на малацьбе стратэгічна важнай для краіны культуры працавалі Леанід Леанідавіч Чэрнік і Віктар Станіслававіч Дзешкавец, Раман Уладзіміравіч Радзіонаў і Ілля Леанідавіч Чэрнік, Юрый Яўгенавіч Арцёменка і Сяргей Іванавіч Сакун, Віктар Міхайлавіч Шпак і Юрый Анатольевіч Аўрамчык. Экіпажы трывалыя: вынікі, якіх дасягаюць, лепш за што кажуць — камбайнеры і іх памочнікі добра дапаўняюць
адзін аднаго, будуюць работу на ўзаемавыручцы і ўзаемадаверы.

 

Аляксандр Мельнік

 

Леанід Чэрнік і Віктар Дзешкавец

 

Вячаслаў Балыка

 

Раман Радзіонаў і Ілля Чэрнік


Разам на хлебнай ніве, хоць і не ў складзе аднаго экіпажа, сямейная дынастыя Чэрнікаў. Бацька Леанід Леанідавіч і яго сын Ілля — дастойныя паслядоўнікі Чэрніка-старэйшага — Леаніда Мікалаевіча, які механізатарстваваў тут нават пайшоўшы на заслужаны адпачынак. Ілля ў гаспадарцы за слесара, на час жніва — памочнік камбайнера. Абавязкамі малады чалавек, як кажа, задаволены. Ды гэта відаць і па настроі, з якім сустрэў нас.
На перавозцы зерня найбольшыя вынікі ў вадзіцеляў Мікалая Усеваладавіча Крусіра і Васіля Васільевіча Вавулы. Ведае справу Вячаслаў Васільевіч Балыка і іншыя.
— Я вельмі задаволены працай механізатараў: і сваіх, і тых, хто прыйшоў на выручку, — раз за разам паўтарае галоўны аграном. — Людзі разумеюць значнасць пастаўленай задачы. Стараюцца. Учора, да прыкладу, пачаўшы работу а сёмай га­дзіне, поле пакінулі ў палове на 10-ю вечара. Стаміліся? Вядома ж: дзень на сонцы! Але сёння на раніцу зноўку ўсе ў строі, у настроі, гатовыя да новай бітвы за ўраджай. Людзі разуме­юць, як важна цяпер выкарыстанне кожнай хвіліны спрыяльнага надвор’я. Тым часам гаспадарка, прафсаюзы і райвыканкам, па словах Аляксандра Мельніка, прадпрымаюць усё магчымае для забеспячэння камфотрных і бяспечных умоў працы. Занятым на жніве прапаноўваецца двухразовае (абед і вячэра) харчаванне на полі, у неабходных аб’ёмах халодная вада, пастаянна нагадваюцца правілы бяспекі.
Зерне пшаніцы ў дзень нашага наведвання складзіравалі, каб у хуткім часе дасу­шыць: пакуль жа на комплексе дапрацоўвалі масланасенне рапсу. Першачаргова, як і заўжды, намераны паставіць хлеб у лік дзяржзаказу.
Адначасова з уборкай збажыны ў гаспадарцы вядуць падборку сена і саломы — для гэтага маецца чатыры прэс-падборшчыкі. Займаюцца ворыўнымі работамі, унясеннем мінеральных угнаенняў пад сяўбу азімых ужо сёлетняга года. У бліжэйшыя дні плануюць заняцца апрацоўкай цукровых буракоў супраць хвароб. Так што хоць яшчэ і не восень, работ, як тут кажуць, у полі восем. У памочніках галоўнаму аграному загадчык зернетоком, два вагаўшчыкі, аграном і аграном-насенневод. Разам з усім калектывам яны выраша­юць нязменную і архіважную задачу — якасна сабраць сёлетні ўра­джай і якасна падрыхтава­ц­ца да закладкі будучага. “У гэтыя дні трымаем справаздачу перад людзьмі і сабой”, — рэзюмаваў дырэктар Алі Ахмедаў, адказ­ваючы на пытанне, ці задаволены ходам жніва і ўра­джаем.

Прочитано 123 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.