Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 02 Июнь 2022 08:00

Дзіцячае свята падарыла добры настрой

“Тэрыторыя дзяцінства” — мерапрыемства пад такой назвай, прымеркаванае да 100-годдзя піянерскай арганізацыі, Міжнароднага дня абароны дзяцей і заканчэння навучальнага года, прайшло сёння, 1 червень, ў раённым Цэнтры культуры. Яго арганізатары — Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна пры садзеянні аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.


У прысутных была магчымасць згадаць гісторыю піянерскай арганізацыі ад пачатку яе нараджэння ў 1922 годзе да дзён сённяшніх, аддаць даніну памяці піянерам вогненных 40-х, згадаць піянерскія песні і дэвізы, пазнаёміцца, чым жыве піянерыя сёння, у якіх конкурсах і праектах удзельнічаюць і перамагаюць члены раённай арганізацыі БРПА.

Найбольш актыўным удзельнікам Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі былі ўручаны дыпломы і падарункі. Сямі юным хлопчыкам і дзяўчынкам падчас урачыстасці павязалі піянерскія гальштукі — гэтае пачэснае права было даручана старшыні райвыканкама Аляксандру Сухадольскаму і старшыні раённай арганізацыі БРПА Алене Смарчок.

«Мне вельмі прыемна быць на вашым свяце. Мне прыемна чуць, што наша піянерская арганізацыя — моцная. Сёння вы, піянеры, сябе цудоўна праявілі. Жадаю, каб гэтак жа праяўлялі і далей, у будучым», — адзначыў кіраўнік раёна. Аляксандр Сухадольскі падзякаваў педагогам за плённую працу, патрыятычнае выхаванне дзяцей, за тое, што раскрываюць найлепшыя дзіцячыя якасці і таленты.

Якіх дакладна перамог дасягнулі выхаванцы Цэнтра творчасці раёна сёлета, якія новыя ідэі ажыццявілі, распавяла дырэктар Юлія Чаркас.

З Міжнародным днём абароны дзяцей юнае пакаленне раёна павіншавала таксама госць свята Святлана Купрэйчык, якая на працягу не аднаго дзясятка год узначальвала пазашкольную выхаваўчую работу з дзецьмі ў раёне.

Наколькі рознабаковае жыццё і заняткі цяперашніх піянераў, хлопчыкі і дзяўчынкі цудоўна прадэманстравалі, уразіўшы залу майстэрскім выкананнем песень, вершаў, тэатралізаваных пастановак, харэаграфічных нумароў.








Прочитано 61 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.