Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 29 Апрель 2022 17:12

Агульнымі намаганнямі Туголіца прыгажэе і квітнее

Мнагалюдна было сёння ў Туголіцы на пляцоўцы ля царквы і ФАПа — вялося азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Злева ад царквы, у накірунку дзіцячага садка з`явілася алея з дэкаратыўных кустоў, дарожку паміж імі ў далейшым плануецца заасфальтаваць. Узбоч дарогі, на падыходзе да царквы — таксама розных відаў дэкаратыўнае кустоўе, а яшчэ туі, елачкі.

У азеляненні тэрыторыі агульнага карыстання прынялі ўдзел старшыня дэпутацкага корпусу раёна Геворг Мелканян, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Дымша, старшыня Слабодкаўскага сельвыканкама Анатоль Шэлег, прадстаўнікі райвыканкама, работнікі мясцовых арганізацый.

Дрэўцы палілі, абгарадзілі, цяпер галоўнае — якасна іх дагледзець.

Між тым, сённяшняя пасадка зеляніны — толькі адно з запланаваных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні Туголіцы.  — У нашых задачах — пабудаваць тут новую дзіцячую пляцоўку, новы спартыўны гарадок, трэнажорную пляцоўку. Плануем замену агароджы па ўсяму пасёлку — там, дзе ёсць патрэба ў гэтым. У некаторых месцах, дзе неабходнасці ў агароджы няма — здымем яе і тэрыторыю добраўпарадкуем. Апошняе будзе праведзена на сваіх тэрыторыях арганізацыямі, у тым ліку прыватнікамі. І надта б хацелася — заклікаю да гэтага ўсіх жыхароў пасёлка — каб кожны ў сваім двары, побач з домам навёў парадак, падтрымліваў яго і па-гаспадарску ставіўся да таго, што сёння зрабілі і яшчэ зробім для ўтульнасці пражывання ў населеным пункце, — адзначыў Геворг Мелканян. 

 

Прочитано 94 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.