Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 21 Апрель 2022 08:23

У «Харчавіку-Агра» завяршылі сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых

Клінок ранняй ярыны — сёлета ён у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» складае 270 гектараў — завяршылі сеяць яшчэ 16 красавіка. У выніку пасеяна 20 гектараў яравога аўсу, 160 — ячменю і 90 гектараў зернебабовых. Значна болей адведзена ў гаспадарцы пад язімыя расліны (835 га збажыны, 310 — рапсу), якія ва ўмовах цяперашняга клімату, як паказала практыка, даюць большую ўраджайнасць.

— Ужо б сеялі і кукурузу, якой запланавана 500 гектараў, у тым ліку 100 — на зерне, ды не дазваляе дажджлівае надвор’е, — дзеліцца клопатамі галоўны аграном Валянціна Якаўлеўна Масолава.

Але ж работы, з яе слоў, і без таго хапае. Механізатары заняты вывазкай на палі арганічных угнаенняў, ушчыльненнем пашы мнагалетнікамі.

Падкормкі ў гаспадарцы таксама завершаны. Яны праведзены не толькі на азімых збажыне і рапсу. Падкормлены таксама мнагалетнія травы, сенакосы і паша.

Прочитано 63 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.