Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 14 Апрель 2022 11:24

Асемянатары сабраліся на нараду

У той час як раслінаводы заняты закладкай будучага ўраджаю, работнікі жывёлагадоўлі клапоцяцца пра павелічэнне прываг буйной рагатай жывёлы і надоеў малака. Апошняе — штодзённыя ў гаспадарцы грошы, патрэба ў якіх пастаянная, а на час сяўбы і павышаная. На шляху да павелічэння вытворчасці прадукцыі не губляюць актуальнасці пытанні ўзнаўлення статку, што патрабуе ад спецыялістаў галіны і найперш тэхнікаў-асемянатараў прафесіяналізму, неабыякавага падыходу да ўскладзеных абавязкаў.

Чаму важна не прапусціць перыяд ахвоты жывёлы і як гэта зрабіць на практыцы, як тэхналагічна правесці працэс асемянення, якія патрабаванні да захавання і выкарыстання насеннага матэрыялу, як дасягаць эфектыўнасці асемянення ў выпадках, калі жывёла мае фізіялагічныя адхіленні — гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі з тэхнікамі па штучным асемяненні кароў і цялушак раённых гаспадарак на арганізаванай Бабруйскім райсельгасхарчам нарадзе-вучобе, якая прайшла на базе МТФ №1 філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” з удзелам ветурача-гінеколага РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Ула­дзіміра Казака.
Спецыяліст не толькі распавёў, але і прадэманстраваў, якім павінен быць працэс асемянення, каб прыводзіў да дасягнення асноўнай задачы любога тэхніка-асемянатара — з’яўлення цяляці, а зна­чыць, павелічэння эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны і работы сельгаспрадпрыемства ў цэлым.
Падчас другой часткі мерапрыемства былі падведзены вынікі работы асемянатараў за першы квартал — колькі на кожнай ферме атрымана прыплоду, наколькі выканана заданне па асемяненні, якая дасягнута эфектыў­насць за гэты перыяд. А таксама пастаўлены задачы на бліжэйшую перспектыву. Сярод іх — падрыхтоўка да летне-пашавага ўтрымання жывёлы і асемянення ў гэты перыяд.
— Падобныя вучобы-нарады праводзім традыцыйна. Яны дазваляюць вырашыць пытанні як тэарэтычныя, так і практычныя. Апошняе асабліва актуальна для асемянатараў, якія толькі пачынаюць працоўны шлях у прафесіі. Яшчэ гэта магчы­масць для тэхнічных работнікаў абмяняцца вопытам, супаставіць свае вынікі з вынікамі калег, нацэліцца на больш эфектыўную работу, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.

Прочитано 79 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.