Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 25 Март 2022 08:19

Падпісана дамова паміж Бабруйскім райвыканкамам і ААТ “БНБК-Агра”

Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт у асобе старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага і Таварыства з абмежаванай адказнасцю “БНБК-Агра” ў асобе дырэктара Надзеі Каткавец заключылі дамову давернага кіравання акцыямі трох адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Бабруйскага раёна.

Па ўмовах дамовы, з сённяшняга дня і на працягу трох год ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, ААТ “Саўгас Кісялевічы” і “ААТ “Стасеўка”, а таксама 6 сельгасарганізацый Глусчыны (адпаведную дамову заключыў і старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха) пачынаюць рэалізацыю мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці сваёй дзейнасці — стаўка робіцца на вырошчванне кукурузы на зерне.

 

Да слова сказаць, ТАА “БНБК-Агра” ўваходзіць у склад ЗАТ “Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя”. Апошняе, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэалізуе маштабны экспартаарыентаваны і імпартазамяшчальны інвестыцыйны праект “Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады”. У задачах “БНБК-Агра” — забяспечваць высокатэхналагічную вытворчасць уласным зернем, а разам і фінансава аздараўляць неплацежаздольныя сельгаспрадпрыемствы, укараняючы там прынцыпы тэхналагічнага падыходу да вытворчасці прадукцыі. Тым болей што перад АПК краіны па-ранейшаму стаіць задача нарошчваць вытворчасць сельгаспрадукцыі, якая, з аднаго боку, дазволіць мінімізаваць імпарт, забяспечваючы ўнутраныя патрэбы краіны, з другога — будзе экспартавацца за мяжу па канкурэнтаздольнай цане.

Прочитано 160 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.