Арсеній Аксёнаў у намінацыі «Дэбют» (конкурс «Рытмы натхнення») стаў лаўрэатам 2-й ступені, Кірыл Фралоў — лаўрэатам 1-й ступені ў гэтым конкурсе, а таксама ў творчых спаборніцтвах — конкурсах «Калядная казка», «Мар з Музыкантафф», «Музыка нас звязала». Дуэт «Гармонія»: Кірыл Фралоў (гітара) і Насця Сідарэнка (домра) у конкурсе «Art London fest» стаў лаўрэатам 1-й ступені.
— Мы, вядома ж, марылі пра новых адораных вучняў, пра прызавыя месцы — і новы год у гэтым плане нас моцна парадаваў! — не без эмоцый расказвае настаўніца школы мастацтваў Наталля Уладзіміраўна Бычкоўская, пералічваючы імёны і ўзнагароды выхаванцаў.
Яна жадае сваім вучням не спыняцца на дасягнутым, заўжды імкнуцца да большага, творчага запалу і натхнення. Адначасова выказвае шчырую падзяку бацькам навучэнцаў: Аксёнавай В.Ю., Сідарэнка А.Р., Фраловай Л.А. за матэрыяльную падтрымку, актыўны ўдзел у жыцці сваіх дзяцей.