Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 16 Февраль 2022 15:29

Вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці: наперадзе СВК «Гігант»

У намінацыі «За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці» ў 2021 годзе абсалютным пераможцам сярод сельгасарганізацый Бабруйскага раёна прызнаны сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Гігант» пад кіраўніцтвам Васіля Пятровіча Жука.

Арыентуючыся на павелічэнне вытворчасці, павышэнне эфектыўнасці гаспадарання, задзейнічаўшы на гэтыя мэты шырокі спектр мерапрыемстваў, сельгаспрадпрыемству ўдалося дасягнуць высокага тэмпу росту валавой прадукцыі — у суадносных цэнах 2021 года 130,1%, што на 5,6 працэнтных пункта вышэй задання. Тэмп росту вытворчасці малака па выніках года склаў 168,2%, вырошчвання буйной рагатай жывёлы — 113,8%.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі па выніках дзейнасці ў 2021 годзе склала без малога 22 000 тыс. рублёў, амаль удвая (тэмп росту — 192,4%) пераўзыйшоўшы мінулагодні паказчык. Значна вырас, у параўнанні да папярэдняга года, чысты прыбытак гаспадаркі. З 4% да 23,1% вырасла рэнтабельнасць продажу.

Пацверджаннем больш эфектыўнага, у параўнанні з папярэднім годам, гаспадарання стаў той факт, што павялічылася больш як у паўтара разы (тэмп росту — 158,6%) выручка ад рэалізацыі на аднаго працаўніка.

Значныя поспехі дасягнуты ў раслінаводстве. Атрыманы багаты ўраджай бульбы. Збожжавых (разам з кукурузай) і зернебабовых на зерне (у вазе пасля дапрацоўкі) намалочана звыш 9 361 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 50,5 ц/га. Пры гэтым ураджайнасць азімых збожжавых склала 62,3 ц/га, азімага рапсу — 36,5 ц/га. Незнарок сярод намінацый, па выніках якіх гаспадарка прызнана лідарам, і такія як «За павелічэнне вытворчасці зерня», «За павелічэнне вытворчасці мяса».

Лагічна, што шмат пераможцаў і ў намінацыі «Лепшы па прафесіі». У каторы раз пацвердзіў высокі прафесіяналізм галоўны аграном «Гіганта» Уладзімір Аляксандравіч Залужны («Лепшы аграном»). Майстрамі сваёй справы прызнаны галоўны эканаміст Ілона Аляксанд­раўна Намочанка («Лепшы эканаміст»), жывёлаводы Наталля Рыгораўна Бокач («Лепшы аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы») і Таццяна Мікалаеўна Дайнэка («Лепшы аператар па адкорме свіней»), механізатар Андрэй Уладзіміравіч Колтун («Лепшы малады механізатар») і аператар машыннага даення Яна Анатольеўна Хурсан («Лепшая маладая даярка»).

Зрэшты, асновай поспеху, галоўнай рухаючай сілай прагрэсу гаспадаркі кіраўнік Васіль Пятровіч лічыць менавіта людзей — працаздольны, зладжаны, мэтанакіраваны калектыў «Гіганта».

— Людзі шчыра, сумленна, з разуменнем аднесліся да пастаўленых на 2021 год задач і годна з імі справіліся. А чалавечы фактар — вялікая сіла! Плённая работа калектыву пацверджана атрыманым высокім, з улікам адметнасцяў года, ураджаем збажыны, бульбы, кукурузы, іншых раслін, у жывёлагадоўлі — высокім ростам вытворчасці малака, мяса. Спа­дзяюся, што і павялічаныя на сёлетні год заданні намі будуць выкананы. Дзеля гэтага прадпрымаем усе магчымыя захады, імкнемся задзейнічаць увесь патэнцыял — абагульняем уласны вопыт, вывучаем рэкамендацыі і парады навукоўцаў, набылі не адну адзінку новай сельгастэхнікі, актыўна назапашваем мінеральныя ўгнаенні, увялі ў практыку стымулюючыя выплаты работнікам, — адзначыў Васіль Жук.

Бясконца дбаючы пра хлеб, у СВК «Гігант», між тым, з разу­меннем ставяцца да жыццёвай мудрасці «не хлебам адзіным жыве чалавек». Работнікі сельгаспрадпрыемства актыўна ўдзельнічаюць ва ўсемагчымых раённых мерапрыемствах, конкурсах і спаборніцтвах, дзе таксама становяцца пераможцамі. А таму разам з высокімі працоўнымі адзнакамі занялі па выніках мінулага года 1-е месца сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна.

Прочитано 266 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.