Па стане на раніцу панядзелка было ачышчана 563 тоны насеннай масы або 26% ад агульнага яе аб’ёму, у выніку чаго атрымана 378 тон чыстага насення ці 23% ад патрэбы. Усяго ж для веснавой сяўбы раёну спатрэбіцца 1656 тон насення збажыны і зернебабовых. Завяршыць яго падрыхтоўку плануецца да 15 снежня. Пасля гэтага будзе актывізавана ачыстка насення траў, якога для мэт веснавой сяўбы трэба мець 115 тон.
Тэхніку — на зімовае захаванне
Да 15 лістапада сельгастэхніка, якая не задзейнічана ў палявых работах: камбайны, сеялкі, дыскатары, культыватары ды іншае, павінна быць пастаўлена на зімовае захаванне, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.
Работа ў дадзеным накірунку, па яго словах, вядзецца. Цалкам падрыхтавалі і паставілі вызваленую тэхніку на захаванне ў СВК “Гігант” і філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. Актыўна рыхтуюцца да гэтага ў ААТ “Міхалёўская Ніва”, філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, ААТ “Неўскі-Агра”. А вось ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” і ААТ “Саўгас Кісялевічы” добра б было, каб паскорыліся.
У ліку асноўных патрабаванняў да пастаноўкі — ачыстка сельгастэхнікі, фарбоўка, устаноўка на падстаўку.
Палявыя работы не спыняюцца
У гаспадарках працягваюць падымаць зябліва. Па апошніх дадзеных, ворывам у раёне ахоплена 6 700 гектараў — гэта палова ад неабходных плошчаў.
Нарошчваюцца тэмпы вывазкі на палі арганічных угнаенняў, вядзецца ўнясенне іх у глебу.
У некаторых сельгасарганізацыях вядуць уборку траў.