Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 20 Октябрь 2021 11:27

Уборка кукурузы на зерне, цукровых буракоў і бульбы — восеньскія работы працягваюцца на палях Бабруйшчыны

У цэлым па раёне, па дадзеных райсельгасхарчу, кукуруза на зерне ўбрана з плошчы 442 гектары або 21% ад неабходнага.

Да СВК «Гігант», ААТ «Неўскі-Агра» і філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», якія першымі ўключыліся ва ўборку, далучыліся ААТ «Міхалёўская Ніва» і філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс». Сярэдняя ўраджайнасць кукурузнага зерня — 68 цэнтнераў з гектара. Пры гэтым найвышэйшы паказчык ураджайнасці ў СВК «Гігант» — 85 ц/га, другі па велічыні — у ААТ «Неўскі-Агра» (77 ц/га).

У радзе гаспадарак: ААТ «Міхалёўская Ніва», «Неўскі-Агра», «Саўгас Кісялевічы», «Агракамбінат Бабруйскі», КСУП «Хімы-Агра», працягваюць нарыхтоўваць кукурузны сілас.

Набліжаецца да завяршэння ўборка з палёў «Міхалёўскай Нівы» і «Неўскага-Агра» цукровых буракоў — выкапана 433 гектары або 79% ад плану. Ура­джайнасць салодкіх караняплодаў у сярэднім 364 ц/га, у разрэзе гаспадарак — з прыкметнай розніцай (адпаведна 302 і 421 ц/га).

Бульбу застаецца дакапаць у адной гаспадарцы — ААТ «Неўскі-Агра».

У большасці сельгасарганізацый прыступілі да падняцця зябліва — з патрэбы ў 14 000 гектараў ворывам на гэты час ахоплена 1 605 га. Найбольш актыўныя ў гэтым плане СВК «Гігант» і ААТ «Неўскі-Агра».

Прочитано 236 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.