Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 18 Октябрь 2021 08:18

Кіруючы справамі філіяла “Варатынь”Андрэй Сцяпанаў пра ўборку кукурузы, унясенне арганікі і прышчэпкі ад кавід

Уборачная кампанія ў гаспадарцы, як, зрэшты, і ўвогуле ў раёне, у стадыі завяршэння. На палях “Варатыні” часткова застаецца толькі кукуруза, якую адвялі на зерне. Сёлета пад расліну тут было занята 800 гектараў, з іх 100 га — менавіта на зерневыя мэты. 

У чацвер, дзень, калі мы пабывалі на полі ля Доўгага Кліна — уся кукуруза на зерне была сканцэнтравана на гэтым участку — пачаткі заставалася ўбраць прыкладна на 70 гектарах, чым і займаўся механізатар Павел Асіпенка на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС-1218. Уборка кукурузы на сілас на той дзень была практычна завершана.

 

Павел Асіпенка

— Пры ўмове спрыяльнага надвор’я і бесперабойнай работы тэхнікі і з гэтым відам сельгасработ за дзён пяць разлічымся, — кажа кіруючы справамі філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” Андрэй Мікалаевіч Сцяпанаў. І дадае: “Ураджайнасць на асобных участках поля дасягае 80 цэнтнераў зерня з гектара, у сярэднім жа — 64 ц/га”.

З слоў Андрэя Сцяпанава, сёлета перавагу аддалі кукурузе на сілас — уборачныя плошчы на гэтыя мэты, у параўнанні з папярэднім годам, павялічылі. Карэкціроўку ўнесла, як ён кажа, надвор’е: летняя спякота не пасадзейнічала ўраджайнасці травы, таму недабор травяной масы давялося кампенсаваць кукурузнай — сіласам. Апошняга ў гаспадарцы разлічваюць атрымаць на выхадзе 19 тысяч тон. “З улікам закладзеных 10 тысяч тон сенажу і выйдзем на аб’ёмы травянога корму, неабходныя для задавальнення патрэб жывёлагадоўчай галіны”, — удакладняе субяседнік.

На захаванне зерне закладваюць метадам плюшчэння, у палімерны рукаў. Адразу з камбайна кукуруза трапляе ў плюшчылку, дзе адбываецца яе здрабненне і плюшчэнне, закладка зерневай масы з прымяненнем кансервантаў у рукаў. На тое, каб корм у рукаве “выспеў”, спатрэбіцца прыкладна месяц. Пасля гэтага кукуруза будзе выкарыстана для кармлення жывёлы — дойных рагуль. Сушку кукурузнага зерня ў гаспадарцы не прымяняюць: абыходзіцца на гэтую пару нятанна, а здрабненне-плюшчэнне-рукаў лічаць спосабам найбольш аптымальным.  

Каб быць упэўненымі ў дастатковасці корму для пагалоўя, плюс да ўсяго пасеялі на раннюю вясну 250 гектараў азімага зялёнаўкоснага жыта. Што да пасеваў азімых збожжавых і зернебабовых у цэлым, то іх плошчу сёлета, у параўнанні да папярэдняга года, у “Варатыні” на 200 гектараў павялічылі — пасеялі 1000 га плошчаў, з якіх палову — азімай пшаніцы, 400 га — трыцікале і 100 — ячменю. Сяўбу азімых завяршылі — уклаліся ў аптымальныя тэрміны. І ўжо працуюць на падняцці зябліва, тэхніка ў гэтых мэтах на полі штодня. У бліжэйшых планах гаспадаркі — таксама арганізацыя работы па вывазцы і ўнясенні арганікі пад будучы ўраджай — пасля завяршэння ўборачных работ магчымасцяў для гэтага будзе. Гэтым часам якраз-такі настройваць тэхніку на дзеную справу.

Калектыў у гаспадарцы, па словах кіруючага справамі, дысцыплінаваны, людзі падабраліся адказныя. Таму пытанні, выкліканыя распаўсюдам пандэміі, не перарастаюць у праблему — своечасова пераразмяркоўваюцца абавязкі работнікаў, людзі пераводзяцца з аднаго аб’екта на другі, што не дапускае замінання вытворчага працэсу.

 

Андрэй Мікалаевіч Сцяпанаў

 

Зрэшты, вакцынацыя работнікаў, як тут паведамілі, працягваецца — набліжаецца да 50-ці працэнтаў ад агульнага складу работнікаў. Як і ў любым калектыве, людзі да прышчэпкі адносяцца па-рознаму. Аднак, па словах Андрэя Сцяпанава, пастаянна вядзецца тлумачальная работа, у тым ліку медыкамі мясцовай медустановы, і ўсё болей працаўнікоў выбіраюць прышчэпку як адзіны спосаб абароны ад небяспечнага каронавірусу. 

Прочитано 409 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.