Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 29 Сентябрь 2021 10:56

У разгары восеньскіх сельгасработ у раёне — капанне бульбы

Па дадзеных райсельгасхарчу, у раёне на раніцу сённяшняга дня быў выкапаны 221 га або 42% ад неабходнага. Накапана 6575 т клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 298 ц/га. Ураджайнасць бульбы ў СВК «Гігант», на долю якога прыходзяцца асноўныя бульбяныя палеткі раёна — 305 ц/га. Земляробы ААТ «Неўскі-Агра» — бяруць з круга 285 ц.

У ААТ «Міхалёўская Ніва» і ААТ «Неўскі-Агра» разам з іншым займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Культура ўбрана на плошчы 201 гектар (37%), накапана 6300 тон караняплодаў. Сабраны ўраджай складзіруецца на полі, затым пры дапамозе пагрузчыка перанакіроўваецца на машыны, якія пастаўляюць яго на Слуцкі завод-перапрацоўшчык.

Працягваецца ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Апошняга ў цэлым па раёне нарыхтавана 52 тысячы тон ці 50% ад задання.

Там, дзе сеялі грэчку, займаюцца зборам ураджаю гэтай культуры.

У ТАА «ВЕОМ» актыўна ўбіраюць гародніну: моркву, сталовыя буракі, капусту. Цыбулю да ўчарашняга дня сабралі.

І, вядома ж, у раёне працягваецца восеньская сяўба. Азімымі культурамі, па апошніх дадзеных, засеяна 4500 гектараў плошчаў. У бліжэйшы час дадзены від работ плануецца завяршыць.

На фотаздымку: капанне бульбы ў ААТ «Неўскі-Агра».

Прочитано 166 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района Карта запретов и ограничений на посещение лесов   Берегите жизнь! Профилактика насилия в семье Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.