Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 10 Сентябрь 2021 12:30

Прайшоў семінар-вучоба па жывёлагадоўлі

Семінар-вучоба па жывёлагадоўлі для кіраўнікоў, зааветспецыялістаў, загадчыкаў малочна-таварных ферм і комплексаў з удзелам намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Капусціна, старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Сухадольскага прайшоў у раёне ўчора. Асноўным пытаннем абмеркавання і навучання стала вядзенне ўліковай і справаздачнай дакументацыі, неабходнай для суправаджэння вытворчага працэсу.

Выступы на гэтую тэму зрабілі першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кісялёў, галоўны бухгалтар упраўлення Аксана Стукач. Увагу на праблемных момантах вядзення вытворчых дакументаў засяродзіў Уладзімір Капусцін. У якасці вучобы для прысутных быў наладжаны прагляд фільмаў на тэмы вытворчасці малака і вырошчвання маладняку ад нараджэння да 3-хмесячнага ўзросту, прайшло дэтальнае іх абмеркаванне.  

 

Практычная частка семінару-вучобы прайшла на базе ААТ “Стасеўка”, дзе, разам з асноўным, былі абмеркаваны іншыя надзённыя пытанні жывёлагадоўлі. Аляксей Жураўлёў, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу, заклікаў кіраўнікоў сельгасарганізацый трымаць вытворчасць малака і мяса на строгім кантролі, садзейнічаць своечасоваму рашэнню праблемных пытанняў, не дапускаць парушэнняў выканаўчай дысцыпліны, у пытаннях вядзення дакументацыі цесна супрацоўнічаць з райсельгасхарчам.

 

Прочитано 163 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района Карта запретов и ограничений на посещение лесов   Берегите жизнь! Профилактика насилия в семье Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.