Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 30 Август 2021 09:25

Сеяць разумнае, добрае, вечнае: педагогі Бабруйскага раёна сабраліся на жнівеньскую канферэнцыю

27 августа ў актавай зале раённага Цэнтра культуры прайшла традыцыйная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў.

Падзякаваць настаўніцтву за своечасовую і якасную падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, пажадаць здароўя, плённай працы і поспехаў на канферэнцыю, якая сёлета прайшла ў форме педсавета, прыйшлі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй Бабруйскага райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім і старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян.

Яны выказалі цёплыя словы ў адрас людзей, чыя прафесія — не толькі навучаць дзяцей школьным прадметам, але выхоўваць іх, «сеяць разумнае, добрае, вечнае», уручылі ўзнагароды і ўдзячнасці педагогам, чыя работа па выніках года прызнана найбольш паспяховай.

Ганаровыя граматы за сумленную працу, дасягнутыя высокія паказчыкі навучання і выхавання атрымалі раённыя педагогі і з рук начальніка аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алесі Стэльмак. У сваёй прамове да калег і гасцей Алеся Сяргееўна падрабязна спынілася на дасягненнях папярэдняга навучальнага года і паставіла задачы на новы. Сярод апошніх — далейшае павышэнне якасці навучання праз укараненне найноўшых методык, стварэнне профільных класаў, узмацненне ролі патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.

Прывіталі на канферэнцыі маладых спецыялістаў — іх у вясковыя школы прыбыло 19. Старшыня райвыканкама і лідар раённай моладзевай арганізацыі «БРСМ» Дзіяна Каштанава уручылі юнакам і дзяўчатам памятныя сувеніры.

Падрабязнасці — у нашым фотарэпартажы.

 

Прочитано 335 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.