E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Мемориальный комплекс в д.Сычково в честь воинов 1-го Белорусского фронта и партизан, погибших при освобождении Бобруйского района в июне 1944 года. Возведен 4 ноября 1967 г.
Ежегодно с 2010 года в п.Глуша проходит фестиваль народных промыслов и ремесел «Глушанскі хутарок». С 2018 года фестивалю придан статус регионального
Ежегодный праздник Пушкинской поэзии в аг.Телуша
Чудотворная Горбацевичская икона Божией Матери. Была явлена в начале XVII века в ветвях липового дерева
Сказочная усадьба Деда Мороза в п. Глуша
Агроусадьба «Спадчына» в п. Глуша
Бюст белорусскому писателю Алесю Адамовичу в п.Глуша. Открыт 9 ноября 2019 г.
В 1990 г. в д.Сычково открыт Бобруйский районный музей боевой и трудовой Славы. В 2007 г. музей переименован в учреждение культуры «Бобруйский районный историко-краеведческий музей»
Ландшафтный заказник местного значения – «Дубовский каскад озер». Уникальный по эстетической и природной ценности объект. Площадь 191 га. Охранный режим введен в 1994 г.
На кладбище д.Изюмово расположена каменная часовня - родовая усыпальница графского рода Забелло. Построена из бутового камня в 1905-1907 гг.
Река Березина с высоты птичьего полета
Приход Свято-Никольского храма в аг.Телуша. Построен в начале XX в. на средства Натальи Александровны Пушкиной
Скульптурная композиция в д.Щатково в честь воинов-освободителей и успешной переправы через р.Березина в июне 1944 г. Установлена 20.06.1986
Военно-историческая реконструкция Бобруйской наступательной операции возле д.Щатково
ГлавнаяНовостиНовости районаУ раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў
Пятница, 02 Июль 2021 08:45
У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў
Вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў падвялі ў раёне ў сераду. Рабочая нарада з гэтай нагоды прайшла на базе СВК “Гігант” з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага. Перш чым прыступіць непасрэдна да тэмы, Аляксандр Мікалаевіч павіншаваў кіраўнікоў гаспадарак, зааветслужб раёна, галоўных спецыялістаў і ўсіх работнікаў галіны з Днём вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пажадаў ім і іх сем’ям міру і дабрабыту.
Жывёлагадоўля — адзін з асноўных накірункаў дзейнасці раённых сельгасарганізацый, таму яе развіццё на пастаянным кантролі. Памесячна абмяркоўваюцца вытворчыя паказчыкі з аналізам станоўчага і недапрацовак, што дазваляе выявіць тую ці іншую праблему і своечасова на яе адрэагаваць. Апошняе, па словах начальніка райсельгасхарчу Аляксея Жураўлёва, надзвычай важна і павінна стаць нормай для кожнага, у чыім абавязку — арганізацыя вытворчага працэсу ў галіне.
Як стала вядома з даклада намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, са студзеня па май вытворчасць малака ў раёне склала 16 124 т або 114% у параўнанні да адпаведнага перыяду 2020 года. Значна павялічылі аб’ёмы вытворчасці ў СВК “Гігант” (тэмп росту 137% ), у ААТ “Міхалёўская Ніва” (136%), філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (123%), ААТ “Саўгас Кісялевічы” (153%), прыкметна — у ААТ “Стасеўка” (121%), БААТ “Аграмашсэрвіс” (116%). Не дабралі мінулагодняга малака ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (99%), “Неўскі-Агра” (97%) і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — (82%). Даведзенае на 5 месяцаў заданне выканана трымя калектывамі: СВК “Гігант” (104%), філіялам “Варатынь” (104) і ААТ “Саўгас Кісялевічы” (107%).
Вытворчасць буйной рагатай жывёлы за 5 месяцаў склала 1 312,6 т (тэмп росту 106,1%). З “мінусам” да мінулага года спрацавалі тры гаспадаркі: філіял “Варатынь” (98%), ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (92%) і ААТ “Стасеўка” (78%).
Сярэднесутачныя прывагі рамонтных цялушак з пачатку года ў цэлым па раёне склалі 575 г (+ 53 г да адпаведнага перыяду мінулага года). Пры гэтым найбольшыя прывагі дасягнуты ў філіялах “Варатынь” (722 г) і “Харчавік-Агра” (700 г). У “Гіганце” — 662 г, у “Міхалёўскай Ніве” — 591 г. Самы нізкі паказчык у “Аграмашсэрвісе” — 384 г.
Акцэнтуючы ўвагу на прычынах, якія не дазволілі гаспадаркам выканаць даведзеныя на справаздачны перыяд заданні, у ліку асноўных Аляксандр Кісялёў назваў незбалансаванасць рацыёнаў кармлення жывёлы, зніжэнне, а дзе і адсутнасць канцэнтратаў. У гэтай сувязі кіраўнік раёна заклікаў прысутных з вялікай адказнасцю падыйсці да корманарыхтоўкі — стварэння трывалай кармавой базы на зімоўку. Дзеля гэтага пераарыентоўвацца з яравых пасеваў на мэты корму на азімыя, як зрабілі ў “Саўгасе Кісялевічы”. Глядзець на перспектыву, і не толькі ў гэтым пытанні. Самай пільнай увагі, як было адзначана, патрабуе работа па асемяненні кароў і цялушак. Заданне 5-ці месяцаў, пры тым што прыплод цялят атрыманы звыш даведзенага, у цэлым па раёне выканана на 97%. Дастаткова жорсткая крытыка прагучала ў адрас галоўных спецыялістаў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці малака ў гаспадарцы звязана, як было адзначана, у тым ліку з парушэннем патрабаванняў догляду жывёлы. А апошняе, як вядома, на сумленні тых, хто вытворчы працэс арганізуе і кантралюе. Асноўным у лячэнні жывёлы — на гэтым быў зроблены акцэнт — павінна стаць прафілактыка. Шмат гаварылася пра захаванасць маладняку. Была засяроджана ўвага на доглядзе нованароджаных цялятак, строгім выкананні тэхрэгламентаў і кантролі за гэтым.
У “Гіганце” ўдзельнікі нарады-семінара наведалі МТФ в. Малыя Бортнікі і ферму “Азёры”, пазнаёміліся з умовамі вырошчвання маладняку да трохмесячнага ўзросту ў прафілакторыі, для якога нядаўна набылі сучасныя “хаткі”, дарошчваннем цялушак пасля 6-ці месяцаў. Старшыня СВК Васіль Жук распавёў пра стан спраў у гаспадарцы і вытворчыя арыенціры калектыву.
Наступная нарада падвядзе ўжо вынікі работы жывёлагадоўлі за першае паўгоддзе. Якімі яны будуць, у многім залежыць і ад напружання гэтых дзён.