Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 30 Июнь 2021 12:15

Нарыхтоўка травянога корму працягваецца

Сельскагаспадарчая кампанія, ад вынікаў якой напрамую залежыць развіццё раённай жывёлагадоўлі ў сёлетнім годзе, працягваецца. Па дадзеных райсельгасхарчу, нарыхтоўка корму з мнагалетняй травы першага ўкосу на Бабруйшчыне завершана, у асобных сельгасарганізацыях прыступілі да нарыхтоўкі сенажу і сена з другога ўкосу траў.

На гэтую пару ў цэлым па раёне нарыхтавана 17 343 т к. адз., што складае 9,58 ц к. адз. на адну ўмоўную галаву жывёлы (+2,4 ц к. адз. да ўзроўню папярэдняга года).

За корманарыхтоўкай у гаспадарках не забываюцца на доглядныя мерапрыемствы — гэтым часам вядзецца падкормка кукурузы азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. І ўсебакова рыхтуюцца да ўборачных работ. Асобныя сельгасарганізацыі ўжо на гэтым тыдні плануюць узяцца за ўборку сурэпіцы.

Прочитано 234 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.