Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 17 Июнь 2021 09:07

Не толькі смачна, але і бяспечна

У той час, як земляробы раённых сельгасарганізацый заняты нарыхтоўкай травянога корму для грамадскай жывёлагадоўлі, санітарная служба сумесна з раённым галіновым прафсаюзам правяраюць, у якіх умовах, з якіх прадуктаў у сталоўках гатуюць абеды для работнікаў палёў.

У аўторак маніторынг кропак прыгатавання ежы для механізатараў і вадзіцеляў правялі ўрач-гігіеніст аддзялення гігіены харчавання Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Краўчук і памочнік урача-гігіеніста Ганна Васілец, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль. У гэтых мэтах правяраючыя наведалі сталовую СВК “Гігант” у аг. Вялікія Бортнікі (загадчыца Аксана Мінькова), збудаванне для прыгатавання абедаў філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” у аг. Варатынь (Ганна Зубовіч), сталовыя ААТ “Міхалёўская Ніва” ў Плёсах (Марына Мухаметава) і ААТ “Неўскі-Агра” у аг. Кавалі (Галіна Юмашава), памяшканне, дзе гатуюць абеды і харчуюцца работнікі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (Алена Грыгаровіч) і сталовую ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” ў Гарбацэвічах (загадчыца Любоў Вішнеўская).   

Увагу звярталі выключна на ўсё — ад знешняга выгляду работнікаў сталовых (наяўнасць галаўнога ўбору, аднаразовай маскі) да добраўпарадкаванасці, абкошанасці прылягаючай тэрыторыі. Маніторынгавую групу цікавіла выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў на працягу ўсяго працэсу прыгатавання абедаў: чысціня і парадак у памяшканнях, посуду, наяўнасць гарачай вады, мыйных сродкаў, антысептыкаў, папяровых сурвэтак. Асаблівая ўвага звярталася на спосабы і тэрмін захавання прадуктаў — апошняе правяралася з вялікай пільнасцю — на наяўнасць неабходнай дакументацыі, у тым ліку медыцынскіх даведак, якія пацвярджаюць стан здароўя работнікаў сталовых.

— Гэта не першы маніторынг у сёлетнім сезоне і прыемна, што пытанні, якія да гэтага меліся, у асноўным вырашаны, — адзначыла Алена Краўчук. — У памяшканнях сталовых чыста, прадукты выкарыстоўваюцца свежыя, сродкамі гігіены ўсе забяспечаны.

 

Праўда, без заўваг не абыйшлося. Работнікам сталовай “Гіганта”, да прыкладу, рэкамендавана не грэбаваць галаўнымі ўборамі на працоўным месцы. Такая ж заўвага да “Харчавіка-Агра”. Варатынцам рэкамендавана ўказваць канцэнтрацыю дэзсродкаў, якія выкарыстоўваюць. Сталоўцы “Неўскага-Агра” патрабуецца наладзіць у двух цэхах гарачае водазабеспячэнне і абкасіць двор. “Міхалёўскай Ніве” — паклапаціцца пра плафон у мыйным памяшканні, выканаць абкоску прылягаючай тэрыторыі. 

Варта адзначыць, што работнікі сталовак прыкладваюць намаганні, каб абеды былі не толькі смачнымі, сытнымі, але і бяспечнымі. Каб дасягаць апошняга было зручней, да кожнага сезону пункты прыгатавання ежы ў гаспадарках імкнуцца паднавіць, набыць таго-сяго з посуду. У тым жа “Неўскім-Агра”, як нам паведамілі, у пабудове сталовай сёлета адрамантавалі накрыццё, правялі ацяпленне, пабагацелі на электрамясарубку і сокавыжымалку, уласнымі намаганнямі ўпрыгожваюць памяшканне.

Падобныя маніторынгі будуць праводзіцца і надалей.

Прочитано 253 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.