У сераду слоў падзякі і каштоўных падарункаў ад старшыні Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, які ўваходзіць у ФПБ, Людмілы Балакер, старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзеі Дудаль, прадстаўнікоў райсельгасхарчу ўдастоіліся болей 10-ці перадавікоў сёлетняй пасяўной кампаніі. Сярод іх — Аліхан Кантаеў і Аляксандр Каталосаў з ААТ “Саўгас Кісялевічы”, Міхаіл Ганчароў і Анатоль Кукабака з ААТ “Міхалёўская Ніва”, Леанід Чэрнік з ААТ “Неўскі-Агра”, Мікалай Юшкевіч і Аляксандр Ступень з філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, Іван Макееў з БААТ “Аграмашсэрвіс”, а таксама Віктар Балыка з СВК “Гігант”.
Падчас наведвання палёў, сенажацяў, мехдвароў лідары прафсаюзаў цікавіліся таксама ўмовамі працы работнікаў галіны, выкананнем мерапрыемстваў па ахове працы, у тым ліку забяспечанасцю механізатараў спецадзеннем, харчаваннем земляробаў у гарачую пару.