Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 03 Июнь 2021 16:35

Прафсаюзы падзякавалі перадавікам сяўбы

У напружаны час сяўбы, а цяпер і корманарыхтоўкі, прафсаюзы сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ўважліва сочаць за вынікамі палявых работ, падтрымліваюць добрымі словамі і падарункамі механізатараў і вадзіцеляў, чые паказчыкі — найвышэйшыя ў той ці іншай катэгорыі работ.

У сераду слоў падзякі і каштоўных падарункаў ад старшыні Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, які ўваходзіць у ФПБ, Людмілы Балакер, старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзеі Дудаль, прадстаўнікоў райсельгасхарчу ўдастоіліся болей 10-ці перадавікоў сёлетняй пасяўной кампаніі. Сярод іх — Аліхан Кантаеў і Аляксандр Каталосаў з ААТ “Саўгас Кісялевічы”, Міхаіл Ганчароў і Анатоль Кукабака з ААТ “Міхалёўская Ніва”, Леанід Чэрнік з ААТ “Неўскі-Агра”, Мікалай Юшкевіч і Аляксандр Ступень з філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, Іван Макееў з БААТ “Аграмашсэрвіс”, а таксама Віктар Балыка з СВК “Гігант”. 

Падчас наведвання палёў, сенажацяў, мехдвароў лідары прафсаюзаў цікавіліся таксама ўмовамі працы работнікаў галіны, выкананнем мерапрыемстваў па ахове працы, у тым ліку забяспечанасцю механізатараў спецадзеннем, харчаваннем земляробаў у гарачую пару.

Трыбуна працы

Прочитано 320 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.