Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 26 Май 2021 13:45

ААТ “Саўгас Кісялевічы”: з выдатным настроем і спадзяваннямі на добры вынік

Створаны ў гэтых мэтах механізаваны атрад (былі заняты механізатары Аляксандр Курловіч, Аляксандр Рагалевіч, Фёдар Кантаеў, вадзіцель Алег Дзікі, на трамбоўцы — Рыгор Зорын і Аліхан Кантаеў, на граб­лях — Уладзімір Лысянкоў) выйшаў на поле, што за вёскай Раксалянка, яшчэ ў мінулую пятніцу.

Да гэтага, нягледзячы на тое, што прыйшла пара, магчымасцяў для касавіцы, і не толькі ў “Кісялевічаў”, не мелася: перанасычаная вільгаццю зямля не дазваляла працаваць тэхніцы.

— Нарыхтоўваем азімую сурэпіцу для закладкі на сянаж у траншэю на тэрыторыі аг. Леніна, — адзначыў дырэктар ААТ “Саўгас Кісялевічы” Валерый Сяргейчык. — Гэта ў нас будзе самы ранні корм жывёле. Рыхтуем яго з прымяненнем сухога кансерванта. У мінулым годзе гэтую тэхналогію апрабавалі, спадабалася: корм атрымаўся надзвычай якасны.

 

Дырэктар ААТ Валерый Сяргейчык і вядучы аграном Марына Капорына абмяркоўваюць травяны валок

Выкарыстоўваць чыстую сурэпіцу для зялёнай падкормкі ў гаспадарцы не бяруцца. Спажыўнасцю, як нам паведамілі, корм вызначаецца пасля таго як пройдзе працэс малочнага закісання — гэта прыкладна праз 45 дзён знаходжання ў траншэі. Менавіта ў такім выглядзе яго добра выкарыстоўваць жывёле ў якасці ранняга корму ўжо летам. А непасрэдна на падкормку ў гаспадарцы падыходзяць пасевы канюшыны — літаральна праз тыдзень, як тут спадзяюцца, змогуць падаць сакавітую траву на стол жывёле.

Да кампаніі па нарыхтоўцы травянога корму ў ААТ, па словах Валерыя Сяргейчыка, цалкам гатовы.

— Плануем занатаваць у сёлетнім сезоне прыкладна 6 300 тон сенажу, 380-400 тон сена і каля 6 тысяч тон кукурузнага сіласу. Траншэі на вясну не адкладвалі, прыводзілі ў парадак адразу пасля апаражнення, таму гэтай парой толькі правялі дэзінфекцыю. Механізаваны атрад — людзі і тэхніка — у гатоўнасці, як кажуць, баявой. Цяпер нам толькі б садзеяння надвор’я.

У размове з кіраўніком акцыянернага таварыства не абыйшлі актуальную падчас корманарыхтоўкі тэму бяспекі працы. Няшчасныя выпадкі — тое, чаго ні ў якім разе нельга дапусціць, пра гэта шмат гаварылася на абласной выязной нарадзе на базе СВК “Гігант”. У “Саўгасе Кісялевічы”, як нас запэўнілі, значнасць задачы разумеюць, таму і адпаведна падыйшлі да яе рашэння — правялі інструктажы па тэхніцы бяспекі, забяспечылі механізатараў і вадзіцеляў спец­адзеннем, іншым неабходным. Штодня, перад тым як выдаць пуцявыя лісты, механізатараў і вадзіцеляў правяраюць на наяўнасць алкаголю ў арганізме — для гэтага маецца два алка­тэстары.

— Ёсць вялікае жаданне назапасіць неабходны аб’ём корму, мець малако ад гэтага, ёсць людскія і тэхнічныя рэсурсы для ажыццяўлення пастаўленай задачы, таму з выдатным настроем уключаемся ў корманарыхтоўку і спадзяемся на станоўчы вынік, — адзначыў субяседнік.

Мы ж у сваю чаргу спадзяемся яшчэ неаднойчы пабываць на сенажацях саўгаса, расказаць і паказаць нялёгкую, але пачэсную працу земляробаў.

Прочитано 313 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.