Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 05 Май 2021 10:25

Увага — да палявых работ

З пачаткам мая работы на палях раёна працягваюцца. Гэта датычыцца ворыўных работ і работ па закрыцці вільгаці, падсейвання мнагалетняй травы. Падыходзіць да фіналу сяўба цукровых буракоў — па стане на раніцу ўчарашняга дня з 600 га, якія планаваліся пад культуру, было пасеяна 565 га (дасейваюць у ААТ «Міхалёўская Ніва»).

У радзе сельгасарганізацый займаюцца пасевам кукурузы. Да філіялу «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс», дзе за гэтую справу ўзяліся першымі і ўжо пасеялі 290 га з 450-ці, на тыдні далучыліся ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» (пасеяна 275 га з 1800), ААТ «Неўскі-Агра» (160 га з 800), філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» (75 га з 750-ці) і ААТ «Міхалёўская Ніва» (160 га з 750-ці) — усяго пасеяна 960 га з 6850 га запланаваных, і гэтая работа працягваецца. У СВК «Гігант» і ААТ «Неўскі-Агра» прыступілі да пасадкі бульбы, пад якую сёлета ў раёне адве­дзена 525 га, з іх 400 — у «Гіганце».

Не спыняюцца работы па доглядзе пасеваў. У ААТ «Стасеўка» і ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» завяршаюць падкормку азімых збожжавых раслін — іншыя з гэтым відам работ справіліся. У ААТ «Аграмашсэрвіс» завяршаюць падкормку азімага рапсу. Вядуцца хімпраполка азімай збажыны (лідары тут «Харчавік-Агра» і ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка») і іншыя, характэрныя для пары, доглядныя справы.

Прочитано 336 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.