Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 28 Апрель 2021 14:32

Прайшло пасяджэнне прэзідыума Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

20 красавіка ў актавай зале раённага Цэнтра культуры прайшло пашыранае пасяджэнне прэзідыума Савета Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяны Марачкавай.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны пытанні выканаўчай, унутрыпрафсаюзнай дысцыпліны, аздараўлення, санаторна-курортнага лячэння членаў прафсаюза, турысцка-экскурсійнай дзейнасці, а таксама сітуацыя ў працоўных калектывах.

З дакладам па гэтых пытаннях выступіла старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Балакер, судакладчыкамі — старшыні райкамаў прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач і работнікаў АПК Надзея Дудаль.

 

У выпрацаванай прэзідыумам Савета пастанове даве­дзена раённаму аб’яднанню прафсаюзаў на пасяджэннях кіруючых прафсаюзных органаў рэгулярна абмяркоўваць пытанні выканання раней прынятых пастаноў, праводзіць маніторынгі ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліны ў прафсаюзных арганізацыях з наступным штоквартальным абмеркаваннем іх вынікаў на пасяджэннях кіруючых прафсаюзных органаў. Раённым галіновым і пярвічным прафсаюзным арганізацыям — выконваць фінансавую дысцыпліну, своечасова інфармаваць членаў прафсаюза аб прымаемых рашэннях, дзеяннях і дасягненнях прафсаюзаў. У мэтах павышэння эфектыўнасці работы па аздараўленні забяспечыць сістэмнае інфармаванне членаў прафсаюза пра магчымасць аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, у тым ліку на базе санаторыяў Белпрафсаюзкурорта, са зніжкай у памеры 25% на санаторна-курортныя пуцёўкі членам прафсаюза і іх дзецям (разам з бацькамі), актывізаваць работу па ажыццяўленні турысцка-экскурсійнага абслугоўвання членаў прафсаюза. Праводзіць тлумачальную работу сярод работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый у мэтах захавання станоўчага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектывах.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на прэзідыум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Прочитано 339 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.