Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 20 Апрель 2021 16:59

За бяспеку — разам!

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя пад такой назвай праходзіць у краіне гэтым часам. Яна накіравана на павелічэнне ўзроўню бяспекі грамадзян, зніжэнне колькасці пажараў, якія здараюцца з прычыны невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых збудаваннях.

Адно з мерапрыемстваў, у рамках акцыі, супрацоўнікі Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях пры падтрымцы райкама прафсаюза работнікаў АПК правялі сёння. Сустрэўшыся з калектывамі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” і ААТ “Саўгас Кісялевічы”, давялі (з выкарыстаннем тэматычнай нагляднасці) да работнікаў аграрнай галіны слушную інфармацыю.

— Гэта адно з мерапрыемстваў акцыі. Распавялі работнікам сельгасарганізацый, большасць з якіх вяскоўцы, як правільна, бяспечна спальваць смецце на прысядзібных надзелах, што на гэтую пару актуальна. Пра карысць мабільнага дадатку “МНС. Дапамога побач”, які некаторыя тут жа ўсталявалі на сваіх смартфонах. Нагадалі пра знакі эвакуацыі, першасныя сродкі пажаратушэння, аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Давялі шэраг іншай інфармацыі, якую варта ведаць дзеля беспечнай жыццядзейнасці, — адзначыла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Вольга Кавалькова.

 

Зрэшты, у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” карыснае сумясцілі з прыемным. У час перапынка механізатараў ад працы работнікі Гарбацэвіцкага СДК паспрыялі добраму настрою людзей вясёлай песняй.  

Прочитано 277 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.