Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 07 Апрель 2021 11:52

У ліку першых уключыўся ў пасяўную кампанію філіял “Харчавік-Агра”

За выхадныя там пасеялі паўсотні гектараў аўсу і 10 га адналетнікаў. У панядзелак немалым гуртам людзей і тэхнікі закладвалі ўраджай яравога ячменю.

На полі паблізу вёскі Савічы падчас нашага наведвання рупілася некалькі трактароў. Ігар Аляксанд­равіч Шынкаронак на МТЗ-82 з РУ-1000 і Аляксандр Віктаравіч Ступень на МТЗ-10-25 з новенькім раскідвальнікам мінеральных угнаенняў замежнай вытворчасці займаліся ўнясеннем апошніх пад ярыну, пазней — пераехалі на гектары з азімым рапсам і збажыной для іх падкормкі.

 

Ігар Шынкаронак

 

Аляксандр Ступень

Непасрэдна ж сяўбой займаўся Мікалай Уладзіміравіч Юшкевіч. Яго трактар МТЗ-3022 у звязцы з пасяўным агрэгатам АКПМ-6 упэўнена хадзіў па полі, уносіў у пакуль яшчэ вільготную зямлю ячменнае насенне, загрузка якога — на Віктару Анатольевічу Крычко.

 

Мікалай Юшкевіч

 

Віктар Крычко

— У параўнанні з мінулым годам пачатак сяўбы сёлета, як і сама вясна, некалькі запознены, у 2020-м сеяць мы пачалі 14 сакавіка, — разважае аграном гаспадаркі сяргей Пятровіч Бялоўскі. — Далей адцягваць, каб даць магчымасць зямлі прагрэцца, няма куды: вільгаць на нашай пясчанай глебе затрымліваецца нядоўга. Трэба спяшацца.

У тым, што гаспадарка своечасова справіцца з сяўбой, сумнявацца не даводзіцца. Адказныя адносіны да работы, незалежна ад таго — пасяўная ці ўборачная кампаніі на парадку дня, калектыў філіяла “Харчавік-Агра” пацвярджае штогод.

Прочитано 325 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.