Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 25 Март 2021 15:47

Перамога ў намінацыі «За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці» — у ААТ «Міхалёўская Ніва»

Для сельгасарганізацыі, якую з сярэдзіны 2019 года ўзначаліла Алена Васільеўна Пацыенка і якая перажыла не лепшыя часы свайго функцыянавання (да 2019 года значылася ў статусе банкрута), — гэта асабліва важна. Доказ таго, што калектыў працаздольны, што няхай і спатыкаючыся, але «Міхалёўская Ніва» рухаецца ў правільным накірунку, да страчанай даўняй традыцыі — быць у перадавіках, а людзі ўсведамляюць ступень адказнасці за ўласны і калектыву дабрабыт.

Пералік мер, якія дазволілі сельгасарганізацыі выйсці на лідарства ў намінацыі, Алена Пацыенка пачынае з узмацнення працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў калектыве — асновы асноў любой вытворчасці. Апошняе разам з вырашэннем кадравага пытання, трываласцю кармавой базы (гаспадарка актыўна супрацоўнічае з ЗАТ «Экамол-Агра» па набыцці камбікармоў, прэміксаў), збалансаванасцю рацыёнаў кармлення жывёлы, праведзенай работай па ўзнаўленні статка за кошт уласна нарошчанага пагалоўя, з укараненнем тэхналагічных патрабаванняў да вытворчасці, сярод якіх і рэгулярнае тэхабслугоўванне даільнага абсталявання — прывяло да станоўчага выніку ў малочнай галіне. У 2020 годзе ўдой малака на рагулю, у параўнанні з папярэднім годам, павялічылі на 1 937 кг да 4 466 кг, фінансава амаль не ўклаўшыся ў гэта (рэнтабельнасць малака без малога 19%), а толькі за кошт выканання тэхрэгла­ментаў.

— Да рэкамендацый вобласці, раёна пільна прыслухоўваемся і безагаворачна выконваем, а бачачы станоўчы вынік, цікаўнасць да новага толькі ж павялічваецца. Тым болей, што сама я вельмі люблю эксперыментаваць, — дзеліцца Алена Пацыенка.

Упэўнена, з тэмпам росту сярэднесутачных удояў 140%, нарошчваюць жывёлаводы «Міхалёўскай Нівы» аб’ёмы вытворчасці таксама і сёлета — патэнцыял гэтага, як лічаць, яшчэ вялікі.

Малако прынесла гаспадарцы палову ад агульнага аб’ёму гадавой выручкі, а гэта, па словах дырэктара, жывыя грошы на штодзённыя патрэбы, якіх асабліва цяпер, з вясной, патрабуецца вельмі шмат. Другую палову выручкі гаспадарка атрымала ад продажу мяса — у дадзеным накірунку таксама прынята нямала мер, і ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства, у тым ліку цукровых буракоў. Пры гэтым кожную капейку, як і дома, перш чым патраціць, дырэктар пралічвае, вылучаючы першаступеннае і найбольш важнае. І ні на хвіліну не пакідае вытворчасць без увагі, што, як лічыць, засяроджвае, арганізуе калектыў.

Павелічэнне эфектыўнасці работы ў жывёлагадоўлі і рацыянальны падыход да гаспадарання далі магчымасць павысіць заробак працаўнікам, набыць новую (у лізінг і за ўласныя сродкі) сельгастэхніку, яшчэ двумя кормараздатчыкамі дапамагла вобласць, за што гаспадарка ім удзячная.

— Да фінансавай самастойнасці нам яшчэ нямала рухацца наперад, — кажа дырэктар Пацыенка. — Але калектыў і сама я надзвычай зацікаўленыя ў гэтым: мы тут жывем, працуем і каму, як не нам, развіваць гаспадарку, якая дае нам магчымасць зараб­ляць грошы, паляпшаць свой дабрабыт. Вядома ж, пакуль цяжка і вельмі цяжка. Але ж і не адступілі назад, і не стаім на месцы — няхай не два крокі, але адзін зрабілі наперад, а гэта ўжо, лічу, нямала.

Шмат планаў у калектыву на бягучы год. З вялікай увагай падыйшлі да структуры пасяўных плошчаў і вызначэння месцаў сяўбы раслін. Гэтым часам завяршаюць падрыхтоўку сельгастэхнікі да пасяўной, адначасова шукаюць рашэнні шэрагу жывёлагадоўчых патрэб — абсталяваць прафілакторый для маладняку, зрабіць пад’язныя шляхі да хлявоў, сянажных траншэй на малочна-таварных аб’ектах, дзве траншэі пабудаваць, агарадзіць фермы... Планаў, па словах Алены Пацыенка, грамаддзё, і калектыў будзе старацца іх ажыццявіць.

Дарэчы
Тэмп росту валавой вытворчасці прадукцыі за 2020 год, у параўнанні з 2019-м, склаў 143%.
На аднаго працаўніка атрымана валавой прадукцыі 59 тысяч рублёў, выручкі — 47,8 тысяч рублёў. Чысты прыбытак ААТ «Міхалёўская Ніва» за 2020 год 149 тысяч рублёў.

Прочитано 252 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.