Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 16 Март 2021 08:53

Юнакам і дзяўчатам уручылі пашпарты

15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі нашай краіны. З гэтай нагоды і ў межах усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі” ў раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць па ўручэнні юным вяскоўцам, чый узрост дасягнуў 14 год, пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Удзел у мерапрыемстве прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Гацко, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко, начальнікі аддзелаў раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі РАУС, грамадскіх арганізацый, сябры і аднакласнікі віноўнікаў урачыстасці.

“Сённяшняя падзея глыбока сімвалічная, — адзначыў, віншуючы школьнікаў з Днём Канстытуцыі, Уладзімір Гацко. — Вы не проста становіцеся паўнапраўнымі грамадзянамі краіны — вы нясеце адказнасць за свае ўчынкі. Жадаю, каб яны былі на карысць нашай роднай Беларусі, каб рэалізаваліся вашы планы, поспехаў вам у жыцці”. Разам з Таццянай Варанко і Андрэем Шміціньшам, намеснікам начальніка РАУС, дэпутат уручыў юнакам і дзяўчатам пашпарты, а таксама кніжныя выданні Канстытуцыі нашай краіны і “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, кветкі. Старшыня райсавета ветэранаў Яўгенія Доўнар дала моладзі наказ — быць годнымі грамадзянамі краіны, паспяхова вучыцца, каб сваёй працай у далейшым прыносіць карысць Беларусі, будаваць яе прыгожай і квітнеючай.  

Са сцэны падчас мерапрыемства гучала шмат песень пра любоў да Айчыны, да светлага і пяшчотнага куточка ў сэрцы кожнага чалавека — малой Радзімы.  

Мерапрыемства стала і дыялогавай пляцоўкай, дзе школьнікі задалі пытанні дарослым. Да прыкладу, ва Уладзіміра Гацко пацікавіліся найбольш значным для яго дзяржаўным святам. У Таццяны Варанко — дасягненнямі раёна. У начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіны Чарновай — ці павінен замежны грамадзянін на тэрыторыі Беларусі прытрымлівацца нашай Канстытуцыі і г. д.

Падрабязнасці — у бліжэйшым нумары “раёнкі”. 

 

Прочитано 311 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.