Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 04 Март 2021 14:11

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу Міхаіл Стрыжэўскі: “Каб добра жыць, трэба добра працаваць”

Адгукнуўшыся на заклік кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі — данесці да працоўных калектываў, гараджан і вяскоўцаў рашэнні Усебеларускага народнага сходу па развіцці краіны на бліжэйшыя пяць год, а таксама абмеркаваныя падчас форуму пытанні, удзельнік сходу ад нашага раёна, дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” Міхаіл Стрыжэўскі праводзіць сустрэчы з насельніцтвам. Адна з іх адбылася 3 сакавіка з жыхарамі і работнікамі арганізацый аграгарадка Кавалі — мерапрыемства прайшло ў мясцовым Доме культуры.

— На Усебеларускім народным сходзе пабываў упершыню і ўражанні атрымаў незабыўныя, — адзначыў Міхаіл  Стрыжэўскі. — Выразна адчуў, што краіна ў моцных руках, шмат дасягнута толькі за апошнюю пяцігодку.

Міхаіл Мікалаевіч дакладна спыніўся на кожнай станоўчай напрацоўцы краіны. Асобна звярнуў увагу на падтрымцы сямей з дзецьмі, будаўніцтве жылля для шматдзетных, што садзейнічае паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. З годнасцю адзначыў, што прадукцыя сельскай гаспадаркі, вытворчасцю якой займаецца асноўная частка вяскоўцаў, карыстаецца высокім попытам за межамі краіны, прыцягвае ў бюджэт Беларусі значныя валютныя паступленні, умацоўваючы гэтым  дабрабыт жыхароў. На прыкладзе гаспадаркі, якую ўзначальвае, расказаў, на колькі павысіўся заробак вяскоўцаў за апошнія гады. Але на гэта, па словах Міхаіла Стрыжэўскага, і выдатна папрацаваў калектыў — ад рагулі ў год у сярэднім атрымалі па 6 400 кг малака! У краіне, як адзначыў дакладчык, створаны ўсе ўмовы для развіцця бізнесу. На прыкладзе раёна паказаў актыўнае ўкараненне прадпрымальніцкіх ініцыятыў — суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў мінулым годзе сфарміравана 47,2% паступленняў у бюджэт, забяспечана занятасць насельніцтва.

 

Гаворачы пра планы на будучую пяцігодку, Міхаіл Стрыжэўскі заўважыў, што яны скарэкціраваны з улікам далейшага развіцця краіны па ўсіх накірунках. У гэтай сувязі падтрымаў Прэзідэнта, які негатыўна выказаўся на форуме пра грамадзян, якія заклікаюць міжнародную супольнасць да эканамічных санкцый супраць Беларусі, а значыць — да пагаршэння дабрабыту суайчыннікаў.

— Каб добра жыць, трэба добра працаваць і цаніць створанае, — заключыў Міхаіл Стрыжэўскі. Пра гэта, як адзначыў, ён не стамляецца казаць у размовах членам свайго калектыву. 

Прочитано 234 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.