Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 03 Март 2021 13:24

Тэхнікі-асемянатары правялі нараду

На мінулым тыдні на базе СДК аг. Кавалі прайшла вучоба-нарада для тэхнікаў-асемянатараў раённых сельгасарганізацый. Арганізатарам мерапрыемства выступіла ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сумесна з Бабруйскім філіялам Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства. Удзел у вучобе прыняў і ветэрынарны ўрач РУСПП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” Уладзімір Казак.

— Задача мерапрыемства — замацаваць веды і набыць новыя, на практыцы авалодаць сучаснымі прыёмамі штучнага асемянення, засяродзіць увагу на асабліва значным, тым, што здольна зрабіць асемяненне больш эфектыўным, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.

 

Падчас вучобы з тэхнікамі-асемянатарамі, сярод якіх нямала маладых спецыялістаў і тых, хто перавучыўся на прафесію, абмеркавалі асноўныя падыходы да асемянення буйной рагатай жывёлы. Уладзімір Казак заакцэнтаваў увагу на тэхналагічных прыёмах гэтага і новых падыходах да працэсу. У ліку іншых былі закрануты пытанні ранняй дыягностыкі сцельнасці жывёлы пасродкам УЗІ-зонду. Ад пачатку 2020 года ў раёне ў гэтых мэтах працуе група па ўзнаўленні статку з ліку спецыялістаў райветстанцыі і дзяржплемпрадпрыемства. Трэба адзначыць, што аказвае такую паслугу і прыватнік — гэта дазваляе адначасова ўстанавіць дыягназ захворвання рагулі і своечасова адрэагаваць на праблему. А ў цэлым — скараціць сэрвіс-перыяд, павялічыць прадуктыўнасць жывёлы.

Прочитано 298 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.