Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 27 Январь 2021 10:31

Альтэрнатыўную вытворчасць аднаўляюць у «Саўгасе Кісялевічы»

Узмоцнена працуючы над вытворчасцю малака і мяса, у гаспадарцы шукаюць і іншыя шляхі для паляпшэння фінансавага стану.

— Прадпрыемства добра каб было шматпрофільным, — кажа дырэктар ААТ «Саўгас Кісялевічы» Валерый Сяргейчык. — У гэтым накірунку рухаемся. У мінулым годзе пачалі ізноўку займацца цяпліцамі — вырошчвалі расаду, гародніну і мелі хоць якую грашовую падтрымку. Дзве тысячы рублёў, якія атрымалі ўвесну ад продажу расады таматаў і салодкага перцу — лічба, зразумела, невялікая, але ўсё ж падтрымка гаспадарцы. Прынясла выручку і рэалізацыя непасрэдна гародніны — гуркоў, памідораў, перцу. Прадавалі і сваім працаўнікам, і на рынку, попыт і на расаду, і на гародніну быў высокім. Некаторыя пакупнікі ехалі наўпрост у гаспадарку, каб набыць прадукцыю. Зарабілі і на продажы маладой бульбы, якую таксама вырошчвалі ў цяпліцы. Словам, грашовы падспорак у сезон атрымаўся нядрэнны.

Сёлета, па словах Валерыя Сяргейчыка, у гаспадарцы плануюць вырошчваць гародніну не толькі ў цяпліцы, але і ў адкрытым грунце — клімат дазваляе. Плюс да гэтага збіраюцца развіваць раслінаводства. У гэтым накірунку нядрэнна папрацавалі ў 2020 годзе. Да прыкладу, за рэдзьку маслянічную, ураджай якой парадаваў, выручылі 35 тысяч рублёў. Добрыя вынікі далі таксама канюшына, цімафееўка, ежа.

— Зразумела, што гэтыя накірункі, вырошчванне той жа расады, ацэньваем як дадатак да малочнай вытворчасці, — заўважае кіраўнік. — Жывёлагадоўля — асноўнае, на што робіць стаўку гаспадарка і ад чаго, я ўпэўнены, будзем мець з часам добрыя вынікі.

Прочитано 139 раз
Шестое Всебелорусское народное собрание Сбор предложений по вопросам общественно-политического и социально-экономического развития страны Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района   Берегите жизнь!
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.