Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 24 Декабрь 2020 09:51

Для дзяцей-сірот Міхалёўскага прытулку наладзілі навагодняе свята

Сёння ў госці да выхаванцаў дзіцячага прытулку Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», завіталі спонсары і сябры. Адказныя работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, прадстаўнікі раённай і гарадской заканадаўчай улады, Следчага камітэту, прафсаюзаў, духавенства ды іншых структур павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам і Калядамі, парадавалі маленькіх, але ўжо «закранутых» бядой дзяцей заўжды чаканымі падарункамі, пажадалі ім цудоўнага настрою і радасных падзей.

— Ведайце, дзеці, што вам будаваць нашу краіну ў будучым. А для гэтага прыдзецца моцна папрацаваць — вучыцца. Ужо цяпер набірайцеся ведаў, выхоўвайце ў сабе адказнасць, смеласць, павагу да людзей, да родных, любоў да Радзімы. Вельмі хачу, каб вы былі здаровымі, каб у кожнага з вас здзейснілася запаветная мара, — адзначыў кіраўнік раёна і ўручыў калектыву ўстановы сертыфікат на надворнае гульнёвае абсталяванне, дзецям — цукеркавыя наборы.

Цацкі, салодкасці, неабходнае для побыту і развіцця, цудоўную навагоднюю казку-відовішча атрымалі выхаванцы ў падарунак ад іншых гасцей урачыстасці. Усе разам прысутныя зладзілі дзецям сапраўднае свята. І калі на такое будуць здольныя і іх бацькі, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі, па словах загадчыцы прытулка Алы Сідаравай, стануць самымі шчаслівымі.

Падрабязнасці чытайцеў наступным нумары «раёнкі», а зараз паглядзіце наш фотарэпартаж.

 

Прочитано 522 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.