Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 09 Декабрь 2020 12:54

Завяршаюцца работы на палях

У сельгасарганізацыях працягваюць падымаць зябліва. Перапынак быў зроблены пакуль толькі на дзень, калі тэрмометр апусціўся ніжэй адзнакі -5 0С.

Такім чынам у раёне, па стане на ўчарашнюю раніцу (дадзеныя райсельгасхарчу), восеньскім ворывам было ахоплена 8 824 гектары або 78% ад запланаваных плошчаў. У філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» дадзены від работ завершаны. Набліжаюцца да завяршэння ў СВК «Гігант» (95%) і ААТ «Неўскі-Агра» — 90%, у ААТ «Саўгас Кісялевічы» — 80%. Меней астатніх зябліва паднята ў ААТ «Аграмашсэрвіс» — 45% ад плану, праўда, за апошні тыдзень-два паказчык прыкметна падвысіўся.

Акрамя таго, у гаспадарках займаюцца вапнаваннем глебы, вывазкай на палі і ўнясеннем у глебу арганічных угнаенняў. Апошніх патрабуецца 300 тысяч тон, з іх вывезена на палі крыху болей за трэць.

У ААТ «Неўскі-Агра», акрамя іншага, праводзяць мерапрыемствы па доглядзе сада — займаюцца абрэзкай і падкормкай дрэўцаў.

Прочитано 362 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.