Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 04 Ноябрь 2020 15:40

Радуе зернем кукуруза «Гіганта»

Ураджайнасць тут — найвышэйшая ў раёне. На зерневыя мэты ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве адведзена 600 гектараў, з якіх трэць плошчаў, па апошніх дадзеных, убрана.

— Ураджайнасць зерня на гэтую пару ў межах 110 цэнтнераў з гектара ў бункернай вазе, — кажа галоўны аграном Уладзімір Аляксандравіч Залужны. — І гэта, можна сказаць, — выдатна. У прынцыпе, ураджайнасць вышэй за 100 цэнтнераў лічу выдатнай, у межах 80-100 ц/га — добрай у нашых умовах.

Галоўны аграном яшчэ раз робіць акцэнт на словах «на гэтую пару», бо якая ўраджайнасць будзе па выніку, вынікі, як ён кажа, і пакажуць.

А вось што зерне будзе ўбрана максімальна якасна, у гаспадарцы не сумняваюцца. І высокавытворчая тэхніка — камбайн Лексіон-770, і перадавы механізатар Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч (на фота) не першы год даказваюць, што здольныя на гэта.

Кукурузнае зерне ў СВК «Гігант» сушаць — для гэтага задзейнічаны дзве сушылкі — і складзіруюць у фуражныя ёмістасці, каб затым выкарыстоўваць у якасці напаўняльніка пры прыгатаванні камбікармоў на ўласным заводзе.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 390 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.