Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 23 Сентябрь 2020 10:50

Убіраем, сеем, звозім

У раёне праводзіцца ўвесь комплекс восеньскіх палявых работ, у прыватнасці, уборка ўраджаю і сяўба азімых.

Па стане на раніцу ўчарашняга дня (дадзеныя райсельгасхарчу) кукуруза на сілас убрана на плошчы 2 928 гектараў, што складае 62 працэнты ад плану. Уборка на зерне пакуль не вядзецца.

Бульба выкапана на плошчы 184 гектары (усяго пасаджана 544 га), сярэдняя ўраджайнасць клубняў — 330 ц/га.

У ААТ «Міхалёўская Ніва» працягваюць убіраць цукровыя буракі (убрана 114 гектараў з 330 га занятых пад культуру, сярэдняя ўраджайнасць — 320 ц/га).

У стадыі завяршэння ўборка грэчкі — з 165 гектараў убрана 131. Намалочана 205 тон пры сярэдняй ураджайнасці 17 ц/га. Вырошчвалі гэтую культуру сёлета ў ААТ «Неўскі-Агра», «Аграмашсэрвіс» і «Агракамбінат Бабруйскі».

І, вядома ж, працягваецца сяўба азімых, у яе уключаны ўсе сельгасарганізацыі. На гэтую пару ў раёне пасеяна 4 000 гектараў з 10 600 запланаваных.

Прочитано 423 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.