Зрэшты, караняплоды працягваюць расці, таму тым, хто наважыўся на раннюю ўборку, у чым зацікаўлены перапрацоўшчыкі, прапануюцца надбаўкі да закупачнай цаны.
Буракі ў гаспадарцы ўбіраюць уласным холмерам. Працуе на тэхніцы вопытны ў гэтай справе механізатар Уладзімір Міхайлавіч Юшкевіч з памочнікам Мікалаем Дзмітрыевічам Шынкарэнка.
Уладзімір Міхайлавіч Юшкевіч з памочнікам Мікалаем Дзмітрыевічам Шынкарэнка
Накапаныя караняплоды асабліва не залежваюцца. Часова складзіруюцца тут жа на полі ў бурты. Адтуль, пры дапамозе пагрузчыка, якім кіруе Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч, перапраўляюцца ў кузавы МАЗаў ад перапрацоўшчыка для дастаўкі на Слуцкі цукроварафінадны камбінат.
Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч
— Пад гэтую культуру ў нас адведзена 5 палёў. Буракі патрабуюць сур’ёзнага догляду — неаднаразовыя падкормкі, апрацоўкі ад пустазелля, таму, вядома ж, чакаем і аддачы. Пакуль убіраем першае поле, сярэдняя ўраджайнасць на ім 330 ц/га. Лічу, нядрэнна, — падзялілася ў сераду намеснік дырэктара ААТ “Міхалёўская Ніва” Алена Пацыенка.
У мінулым годзе ў гаспадарцы ў сярэднім з гектара ўзялі па 283 цэнтнеры, выручылі за караняплоды 591 тысячу рублёў. Таму сёлетняя ўраджайнасць, калі застанецца на цяперашнім узроўні, не дазволіць знізіць выручку, нягледзячы на зніжэнне ў гэтым годзе закупачнай цаны на цукровыя буракі, што абумоўлена перавытворчасцю цукру ў Еўразійскім эканамічным саюзе.