Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 18 Сентябрь 2020 16:22

У “Міхалёўскай Ніве” ўбіраюць салодкія караняплоды

Цукровыя буракі на Бабруйшчыне вырошчваюць у двух сельгасарганізацых — адкрытых акцыянерных таварыствах “Неўскі-Агра” і “Міхалёўская Ніва”. Агулам раёну сёлета трэба ўбраць 630 гектараў, у тым ліку 330 — міхалёўцам. І вось ужо колькі дзён як у гаспадарцы заняты гэтай справай.

Зрэшты, караняплоды працягваюць расці, таму тым, хто наважыўся на раннюю ўборку, у чым зацікаўлены перапрацоўшчыкі, прапануюцца надбаўкі да закупачнай цаны.  

Буракі ў гаспадарцы ўбіраюць уласным холмерам. Працуе на тэхніцы вопытны ў гэтай справе механізатар Уладзімір Міхайлавіч Юшкевіч з памочнікам Мікалаем Дзмітрыевічам Шынкарэнка.

 

Уладзімір Міхайлавіч Юшкевіч з памочнікам Мікалаем Дзмітрыевічам Шынкарэнка

 

Накапаныя караняплоды асабліва не залежваюцца. Часова складзіруюцца тут жа на полі ў бурты. Адтуль, пры дапамозе пагрузчыка, якім кіруе Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч, перапраўляюцца ў кузавы МАЗаў ад перапрацоўшчыка для дастаўкі на Слуцкі цукроварафінадны камбінат.

 

Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч

— Пад гэтую культуру ў нас адведзена 5 палёў. Буракі патрабуюць сур’ёзнага догляду — неаднаразовыя падкормкі, апрацоўкі ад пустазелля, таму, вядома ж, чакаем і аддачы. Пакуль убіраем першае поле, сярэдняя ўраджайнасць на ім 330 ц/га. Лічу, нядрэнна, — падзялілася ў сераду намеснік дырэктара ААТ “Міхалёўская Ніва” Алена Пацыенка.

 

У мінулым годзе ў гаспадарцы ў сярэднім з гектара ўзялі па 283 цэнтнеры, выручылі за караняплоды 591 тысячу рублёў. Таму сёлетняя ўраджайнасць, калі застанецца на цяперашнім узроўні, не дазволіць знізіць выручку, нягледзячы на зніжэнне ў гэтым годзе закупачнай цаны на цукровыя буракі, што абумоўлена перавытворчасцю цукру ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Прочитано 518 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.