Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 10 Сентябрь 2020 15:24

У ААТ “Неўскі-Агра” ўбіраюць кукурузу

Гэтая работа вядзецца ў гаспадарцы ад пачатку тыдня. Убіраюць культуру пакуль на зялёную падкормку жывёле ды на закладку сіласу ў траншэі. На гэтыя мэты было пасеяна 350 гектараў, больш за трэць з іх ужо ўбралі.

Сёння кукурузаўборачная тэхніка працавала ля в. Постраш. Кіраваў новенькім камбайнам — у рабоце другі сезон — Васіль Барысавіч Ткачоў. Адзін за адным да камбайна пад’язджалі МАЗы і трактар з прычэпам — перавозілі зялёную масу да сіласнай траншэі ля малочна-таварнага комплекса в. Акцябр.

 

Васіль Барысавіч Ткачоў

Трамбоўка зялёнай масы — справа надзвычай адказная. Ад прафесійнага майстэрства і яшчэ болей — сумленнасці трактарыста нашмат залежыць якасць будучага корму, а значыць, надоі і прывагі — заробак калектыву. У “Неўскім-Агра” гэта работа даручана Юрыю Віктаравічу Лысенка (яго і засталі за работай) і Сяргею Іванавічу Руштэйка, які зменіць напарніка увечары, каб не спыняць працэсу трамбоўкі і ўначы, як таго патрабуе тэхналогія.

 

Там жа ля Пострашы, непадалёк ад камбайна, шпарка “бегаў” трактар з плугамі пад кіраваннем Сяргея Анатольевіча Кафідава. Задача механізатара — падрыхтаваць кукурузную пожню пад сяўбу азімай збажыны.

Прочитано 212 раз
Шестое Всебелорусское народное собрание Сбор предложений по вопросам общественно-политического и социально-экономического развития страны Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района   Берегите жизнь!
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.