Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 14 Август 2020 09:52

На Бабруйшчыне працягваюць вітаць хлебаробаў-тысячнікаў

У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” звыш тысячы тон зерня на ўборцы ўраджаю перавёз вадзіцель сельгасарганізацыі (працуе на МАЗе-5551) Васіль Міхайлавіч Каваленка.

 

Дадзены факт, вядома ж, не застаўся без увагі райкама галіновага прафсаюза і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўнікі якіх — Надзея Дудаль і  Аляксей Жураўлёў, а таксама спецыяліст упраўлення Андрэй Целяпень і намеснік дырэктара па ідэалогіі, кадрах і сацыяльным развіцці  агракамбіната Аляксей Піскун у аўторак павіншавалі перадавіка вытворчасці з дасягнутымі вынікамі на адвозцы зерня, падзякавалі за працу, надзвычайную выкладку сіл і энергіі і, па традыцыі, ўручылі хлебаробу ліст удзячнасці і падарункі.

 

Васіль Міхайлавіч, які ў гэты час якраз пад’ехаў з ураджаем на зернесушыльны комплекс гаспадаркі, не хавае задавальнення ад сустрэчы. Запаветную тысячу, як кажа, перавёз упершыню за сорак гадоў працы на сельгасвытворчасці. І справа тут зусім не ў прафесійнай кампетэнцыі.

— Толькі другі сезон як працую на МАЗе, — расказвае субяседнік. — Адчуваць сябе тысячнікам, вядома ж, прыемна. Тым болей што прафесію сваю люблю, і нават калі б прыйшлося пачаць усё спачатку — справе жыцця не здрадзіў бы.  

***

У чацвер ўзнагарод Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК за сумленную працу і высокія дасягненні на жніве ўдастоіліся хлебаробы-тысячнікі ААТ “Неўскі-Агра” — экіпаж зернеўборачнага камбайна ў складзе камбайнера Юрыя Яўгенавіча Арцёменка і памочніка Сяргея Іванавіча Сакуна, а таксама вадзіцель-тысячнік ААТ “Міхалёўская Ніва” Сяргей Міхайлавіч Манько.

 

Хлебаробаў-тысячнікаў Юрыя Арцёменка і Сяргея Сакуна на полі павіншавалі намеснік дырэктара ААТ «Неўскі-Агра» Алег Літвінчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль і намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін

 

Віншаванні — Сяргею Манько

Прочитано 398 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.