Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 03 Август 2020 08:26

Земляробам — ад Беларускага прафсаюза работнікаў культуры

Уборка хлябоў у разгары. Разумеючы значнасць пастаўленай перад імі задачы, выкарыстоўваючы пагодлівае надвор’е, людзі на жніве працуюць з поўнай выкладкай, ад раніцы да позняга вечара.

У сваю чаргу прафсаюзы, каб падзякаваць земляробам за працу, заахвоціць аграрыяў на дасягненне высокіх вынікаў, наведваюцца да іх на палі.

Сёння Бабруйскі раён з гэтай мэтай наведала старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава. Лісты падзякі і каштоўныя падарункі з яе рук атрымалі Яўген Барадзін і Васіль Радзіонаў з ААТ “Стасеўка”, Георгій Алтынскі і Аляксандр Лавіцкі з ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, а таксама Аляксандр Рагалевіч і Аліхан Кантаеў з ААТ “Саўгас Кісялевічы”.

Удзячнасць за працу хлебаробам выказалі таксама старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Балакер і начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі.

 

(Злева направа) — Людміла Балакер, Віктар Садоўскі, Яўген Барадзін, Аляксандр Трафімаў (дырэктар ААТ «Стасеўка), Васіль Радзіонаў і Таццяна Філімонава

 

Падарункі прымаюць: Георгій Алтынскі …

 

…і Аляксандр Лавіцкі з ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”

 

…Аляксандр Рагалевіч

 

… і Аліхан Кантаеў з ААТ “Саўгас Кісялевічы”

— Ад вашай працы ў гэтыя дні залежыць дабрабыт усёй краіны, кожнага яе жыхара, — адзначыла Таццяна Васільеўна.

Прочитано 433 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.