Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 22 Июнь 2020 08:56

Уладзімір Гацко сустрэўся з выбаршчыкамі

Дэпутат Палаты прадстанікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Гацко праводзіць традыцыйныя сустрэчы з выбаршчыкамі.

На днях такія сустрэчы прайшлі ў Гарбацэвіцкім і Кавалёўскім сельскіх дамах культуры. Удзел у іх прынялі калектывы мясцовых сельгаспрадпрыемстваў: ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» і ААТ «Неўскі-Агра», работнікі сельскіх медустаноў і культуры. Пытанні да дэпутата, у мінулым — кіраўніка аховы здароўя Бабруйшчыны, датычыліся ў тым ліку і хвалюючай усіх сітуацыі, якая складваецца ў рэгіёне і краіне ў цэлым адносна каронавіруснай інфекцыі. У прыватнасці, хто і ў якія тэрміны можа разлічваць на тэсты па выяўленні хваробы, ці ёсць магчымасць зрабіць платны аналіз на COVID-19, які парадак аплаты бальнічных лістоў работнікам, што вымушаны былі знаходзіцца на самаізаляванні і г.д.

У чацвер падчас сустрэчы Уладзіміра Гацко з супрацоўнікамі Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 апошнія пацікавіліся новаўвядзеннямі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» — сёлета парламентарыямі абмяркоўваецца новая рэдакцыя гэтага нарматыўна-прававога акта, а таксама тым, ці будзе перагледжвацца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах».

Прочитано 523 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.