Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 29 Май 2020 12:36

Цялушкам выпас на карысць

Ужо каторы год частка маладняку філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” выпасаецца на працягу лета ў ваколіцах пас. Туголіца. Адлегласць, на якую жывёле даводзіцца “перасяляцца”, немалая. Аднак рашэнне, як кажуць у “Варатыні”, таго вартае. У мінулым годзе тут выпасалася звыш 300 галоў буйной рагатай жывёлы, прывагі за сезон склалі 14 т 670 кг.

— Шчыльнасць жывёлы ў нас вялікая, уласных плошчаў для выпасу недастае, а трэба ж яшчэ і на зіму запас корму зрабіць, — тлумачыць сітуацыю в.а. кіраўніка спраў філіяла “Варатынь” Аляксандр Парахневіч. — Адсюль і прынята такое рашэнне.

 

Маладзенькія цялушкі, што маладзенькія дзяўчаты — імкнуцца трапіць у фотааб’ектыў

Сёлета на туголіцкіх прасторах набіраюцца вагі 260 цялушак на дарошчванні. Прычым, траву сабе будучыя рагулі шукаюць не абы-дзе, а ў межах вызначанай “клеткі” адпаведнага памеру (франтальны метад выпасу, які дазваляе якасна распарадзіцца пашай), выходзіць за якую жывёле не дазваляе электрычны пастух. Пасля “асваення” аднога такога загону цялушкі перамяшчаюцца ў загадзя падрыхтаваны другі, затым у яшчэ адзін і яшчэ. За суткі, па словах пастухоў, статак з’ядае каля чатырох клетак. Акрамя травы, у рацыёне жывёлы — соль, мел і вада. Каб апошняя не выводзілася, за пастухамі замацаваны трактар з бочкай для перавозкі вадкасці. У цёплае надвор’е вада ў цялушак, па словах пастухоў, ідзе “на ўра” — выпіваюць да трох ёмістасцяў-бочак, яшчэ адна падвозіцца да месца начной дыслакацыі скаціны — драўлянай загарадкі.

 

Загон для ночы

Глядзець статак прызначаны чатыры пастухі. Працуюць маладыя людзі ў змены — па два чалавекі двое сутак праз двое. Жывёла на выпасе знаходзіцца ад пяці раніцы да дзевятай гадзіны вечара. На пастухах жа — і кантроль у начны час.

 

На вадапоі

— Работы хапае, — дзеліцца Сяргей Акуліч (з напарнікам Сяргеем Філанцом яны толькі-толькі заступілі на змену, змяніўшы на пасту Сяргея Фіневіча і Уладзіслава Грыдасава), — агледзець цялушак, сачыць за вадой, рабіць клеткі, падправіць электрапастух… Але ж яна на прыродзе. Калі надвор’е, як сёння, радуе — і справы ладзяцца, і дзень, а там і змена праходзяць незаўважна.

 

Сяргей Акуліч пасля агляду электрапастуха

 

Сяргей Філанец пастух са стажам, на туголіцкіх прасторах — трэці год

За красавік у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме склалі 737 г. Другі па велічыні паказчык у жывёлаводаў СВК “Гігант” — 671 г, у цэлым па раёне — 510 г.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 122 раз
  Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района   Берегите жизнь!
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.