Калі аналізаваць у разрэзе гаспадарак, то цалкам завяршылі падрыхтоўку тэхнікі да адказнай кампаніі ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», СВК «Гігант», у філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». Больш таго, «Харчавік-Агра» ў корманарыхтоўку ўжо ўключыўся: тут і ў рулоны сенажу нарыхтавалі, і кладуць у траншэю. З кулісных пасеваў занатавалі сенажу ў ААТ «Саўгас Кісялевічы», ААТ «Агракамбінат Бабруйскі».
На сенажацях, як і штогод, будзе працаваць нямала новай тэхнікі. У «Агракамбінаце Бабруйскі», да прыкладу, па лізінгу набылі касілку і плюшчылку. У БААТ «Аграмашсервіс» працуе новы КВК-800. «Харчавік-Агра» ў разгар мінулага сезону набыў прэс-падборшчык-абмотчык рулонаў. ААТ «Неўскі-Агра» ўключыцца ва ўборку травы з новымі граблямі, касілкай, прычэпамі для транспарціроўкі корму. На сенажацях ААТ «Міхалёўская Ніва» 2 новенькія касілкі. СВК «Гігант» набыў у мінулым годзе новыя граблі.
Прадугледжаны і варыянты на выпадак, калі у каго пойдзе што не так — тэхніка мае звычку ламацца.
— Каб не упускаць тэрміны нарыхтоўкі, гаспадаркам за адпаведную плату дапамогу зможа аказаць створаны спецыяльна ў гэтых мэтах механізаваны атрад Бабруйскага мясакамбіната, — адзначыў Аляксандр Сапега. — Пры неабходнасці дапамогуць і гаспадаркі-суседзі, калі будуць мець такую магчымасць. Вядома ж, за адпаведную плату. З апошняга вынікае, наколькі важна мець уласны надзейны парк тэхнікі, сур’ёзна адносіцца да яе падрыхтоўкі, сачыць за станам.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»