Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 04 Май 2020 08:29

Героя Сацпрацы павiншавалi з Днём нараджэння i Першамаем

Так ужо сталася — і гэта здаецца сімвалічным — што Дзень нараджэння (сёлета — 88-мы) Героя Сацыялістычнай Працы, жыхаркі в. Забалацце нашага раёна Александрыны Рыгораўны Сакун супаў з Днём працы.

Напярэдадні значных для колішняй перадавой даяркі калгаса «Перамога» дат імянінніцу, шаноўнага ў раёне чалавека павіншавалі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, намеснік старшыні Таццяна Варанко і старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.

 

Аляксандр Мікалаевіч і ўсе прысутныя павіншавалі заслужанага жывёлавода са святамі, падзякавалі ёй за нялёгкую працу на карысць Бабруйшчыны і роднай Беларусі, пажадалі здароўя, аптымізму, цеплыні родных, уручылі кветкі і падарункі.

 

Працоўнае жыццё Александрыны Рыгораўны было, як яна сама кажа, цяжкім, але насычаным перамогамі, яскравым. Акрамя звання Героя Сацыялістычнай Працы, колішняя перадавая даярка была ўзнагароджана двумя ордэнамі Леніна, з’яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Прочитано 492 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.