Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 04 Апрель 2020 11:00

Сяўба ідзе сваёй чаргой

Нягледзячы на, здавалася б, няўстойлівае надвор’е, пасяўныя работы — у асноўным сяўба ячменю і аўсу — на бабруйшчыне актыўна вядуцца. У цэлым па раёне, у адпаведнасці з апошнімі дадзенымі, пасеяна больш за палову ад запланаваных плошчаў — 3000 гектараў з неабходных 5330 га.

Сяўбой займаюцца ўсе гаспадаркі. Пры гэтым у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» раннюю ярыну ўжо цалкам пасеялі. У ААТ «Міхалёўская Ніва», да прыкладу, набліжаюцца да завяршэння: пасеяна 430 з 500 запланаваных гектараў. Клінок у 340 гектараў (план 540 га) пасеяны ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». Болей за палову ад неабходнага засеяна ранняй ярыной у ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» — 360 з 520 гектараў. Набліжаюцца да паловы (275 з 590 га) у Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс».

Сярод іншых палявых работ, якой на гэтую пару займаюцца ў гаспадарках, — унясенне пад сяўбу мінеральных угнаенняў, арганікі, падкормка азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі азімых. У ААТ «Неўскі-Агра» разам з іншым займаюцца пабелкай дрэў у садзе.

Прочитано 465 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.