Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 17 Февраль 2020 12:29

На МТК Іванаўка прайшоў Дзень жывёлавода

Дзень жывёлавода прайшоў на малочна-таварным комплексе Іванаўка ААТ «Міхалёўская Ніва» ў гэтую сераду. Удзел у мерапрыемстве прынялі работнікі і спецыялісты комплекса на чале з намеснікам дырэктара ААТ Аленай Пацыенка, а таксама начальнік Бабруйскага філіяла Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Раіса Кавалёва.

Мэтай Дня было падвесці і абмеркаваць вынікі работы калектыву за студзень, вызначыць задачы і планы на бліжэйшую перспектыву, а таксама спосабы іх дасягнення.

МТК Іванаўка — найбольш паспяховы малочны аб’ект акцыянернага таварыства. Таму сустрэча ў працоўным калектыве пачалася з падзякі работнікам і спецыялістам галіны. Раіса Кавалёва выказала шчырыя словы прызнання ўсім, хто ў нялёгкіх умовах рухае жывёлагадоўлю наперад, дбаючы пра дабрабыт гаспадаркі і раёна.

Па выніках студзеня, як паведаміла галоўны эканаміст ААТ «Міхалёўская Ніва» Марыя Малькова, валавая вытворчасць малака на МТК Іванаўка склала 124,5 т або 142% да ўзроўню папярэдняга года і 101% да задання. З іх 110 тон рэалізавана вышэйшым гатункам. На адну карову за першы месяц года надоена 343 кг, што на 2 кг болей, чым за адпаведны перыяд 2019-га. Сярэдняя цана рэалізацыі малака склала 660 рублёў. Сярэднемесячны заробак па МТК Іванаўка — 825 рублёў. У цэлым жа ААТ «Міхалёўская Ніва», як было адзначана, займае 3-е месца ў раёне па колькасці надоенага на карову малака, уступаючы ў гэтым філіялу «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і філіялу «Варатынь» ААТ «БЗТДіА».

— Выручка ад жывёлагадоўлі — тое, з чаго жыве сельгасарганізацыя пераважную частку года, — заўважыла Алена Пацыенка. — Таму зразумела, наколькі важна для нас не толькі ўтрымліваць дасягнутыя пазіцыі, але і ўпэўнена рухацца наперад.

Загадчыца комплекса Ірына Верас назвала імёны работнікаў, чый унёсак у агульную справу найбольш значны — аператары машыннага даення Вераніка Шынкарэнка, Раіса Лук’яненка, жывёлаводы Міхаіл Мельнічонак (вырошчванне цялят да 3-хмесячнага ўзросту, сярэднесутачныя прывагі па выніках студзеня 800 г), Уладзімір Верас (вырошчванне буйной рагатай жывёлы, сярэднесутачныя прывагі — 694 г).

У падвядзенне вынікаў сустрэчы Раіса Кавалёва завастрыла ўвагу калектыву на маючым тут патэнцыяле дасягнуць вышэйшых вытворчых паказчыкаў. У прыватнасці, заклікала працаваць над эфектыўнасцю асемянення жывёлы. Выказала ўпэўненасць, што праводзімая ў гэтым накірунку зааветспецыялістамі гаспадаркі работа (створана і працуе група па аднаўленні статку, узмоцнены падыход да лячэння жывёлы) прывядзе да добрага выніку. А гэта, у сваю чаргу, станоўча паўплывае на аб’ёмы надоенага малака.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 413 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.