Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 20 Январь 2020 16:36

«Ад Плёсаў... на ўсю Беларусь!»

У цэнтральнай бібліятэцы ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна» вусным часопісам «Ад Плёсаў...на ўсю Беларусь» быў дадзены старт шматлікім мерапрыемствам літаратурнага марафону «Пясняр зямлі Бабруйскай».

Ён прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка і перакладчыка Міколы Якаўлевіча Аўрамчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі (1980), ганаровага грамадзяніна Бабруйскага раёна (1998). Мерапрыемства прайшло 15 студзеня з вучнямі старэйшых класаў Каменскай СШ і членамі клуба «Узрост».

Як расказала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Жана Плышэўская, праграму вуснага часопіса склалі розныя старонкі аб дзіцячых гадах паэта, няпростым жыццёвым шляху Мікалая Якаўлевіча, які перажыў і нямецкі палон, і савецкія рэпрэсіі, і хваробы, і голад, і працы ў шахтах Рура і Данбаса, аб родных вобразах малой радзімы і інш.

Бібліятэкары прачыталі ўрыўкі з паэтычных і празаічных твораў пісьменніка і далі магчымасць падлеткам праслухаць аўдыязапіс верша паэта «Адлёт жураўлёў». Завяршылася мерапрыемства слайд-прэзентацыяй «Бацькаўшчына светлая мая», якая змяшчала асноўныя вехі жыцця і творчасці пісьменніка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  

 

 

 

 

Да вуснага часопіса была падрыхтавана тэматычная паліца «Пясняр бабруйскай зямлі».

Літаратурны марафон працягваецца.

Прочитано 475 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.